Алена Солодилова. Таро как профессия. Освоить Таро за 8 дней.
Военно-исторический форум Reenactor.ru

Беларусь у войнах Расійскай імперыі. Асобы і падзеі

В.С. Чырвінскі "Беларусь у войнах Расійскай імперыі. Асобы і падзеі"
Беларусь у войнах Расійскай імперыі. Асобы і падзеіБеларусь у войнах Расійскай імперыі. Асобы і падзеіБеларусь у войнах Расійскай імперыі. Асобы і падзеіБеларусь у войнах Расійскай імперыі. Асобы і падзеіБеларусь у войнах Расійскай імперыі. Асобы і падзеіБеларусь у войнах Расійскай імперыі. Асобы і падзеі

Рекомендации магазина

С автографом автора.

Издательство: , 2019
448 стр., формат 70х100/16, тираж 1500, твердый переплет
ISBN: 978-985-18-4543-5
Цена: 32,00 BYN (320 000,00 BYR)

В наличии

У кнізе прадстаўлены ваенна-біяграфічны агляд аднаго з вырашальных перыядаў беларускай гісторыі. Праз кароткія цытаты, успаміны сучаснікаў і апісанне знешнасці аўтар імкнецца ажывіць гістарычныя партрэты герояў кнігі (прадстаўнікоў расійскага генералітэту, ваенных вучоных, вынаходнікаў і паўстанцкіх камандзіраў). Падрабязны пералік падэеяў і фактаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да вайны, дае магчымасць паглыбіцца ў гістарычную атмасферу XIX - пачатку XX стагоддзяў. Значную частку кнігі займаюць падзеі паўстанняў 1831 і 1863 гадоў: сотні бітваў, баёў і сутычак паўстанцаў Літвы-Беларусі з урадавымі войскамі, узаемны тэрор і трагічныя лёсы камандзіраў паўстанцкіх атрадаў.

Адрасавана беларускім вайскоўцам і ўсім, хто цікавіцца ваеннай гісторыяй Беларусі.

Аватар пользователя Покупатель
Чаму твая кніжная паліца чакае менавіта гэтую кнігу? На сённяшні дзень усё больш людзей карыстаюцца электроннай кнігай, або зручным гаджэтам. І праўда, навошта траціць грошы на паперу, калі можна запампаваць кнігу задарма. Тым не менш, валоданне папяровымі кнігамі апошнім часам становіцца і модным і прэстыжным. А сярод літаратуры ўсё большым попытам карыстаецца навукова-папулярная, якая дае магчымасць у лёгкай і зразумелай форме нешта новае пакласці ў сваю ўмоўную кішэньку ведаў. Прыкладам гэтага з’яўляецца новая кніга ваеннага гісторыка Віталя Чырвінскага «Беларусь у войнах Расійскай імперыі. Асобы і падзеі». Назаву 5 першых, але далёка не апошніх, прычын, якія павінны падштурхнуць менавіта цябе стаць уладаром гэтай рэчы. Першая прычына – файны дызайн. Абазнаны чытач адразу засяродзіць сваю ўвагу ня толькі на цвёрдай яскравай вокладцы, але і на арыгінальным афармленні кожнай кніжнай старонкі. Такую кнігу і трымаць прыемна, і гасцям паказаць не сорамна. А які ў яе паліграфічны пах! Проста шыкоўны водар для сапраўднага кніжнага гурмана. Другая прычына – шырокая аўдыторыя. Кніга будзе цікавай і карыснай ня толькі вайскоўцам, якім адрасавана, але і звычайным аматарам цікавых гістарычных тэкстаў. Трэцяя прычына – змест. Кожны чалавек павінен ведаць гісторыю сваёй краіны. Гэта кніга дапаможа не толькі ўспомніць, тое, чаму некалі вучылі, але і даведацца шмат новага. А для тых, хто выкладае, альбо вывучае гісторыю Беларусі – гэта сапраўдны скарб даведачнай інфармацыі. Чацвёртая прычына – разнабаковасць. Хто сказаў, што кнігу толькі чытаць можна? 400 старонак захапляльнага тэксту ў якасным цвёрдым пераплёце дапамогуць аператыўна разгладзіць важны выпадкова пакамечаны дакумент. Калі яе пакласці на галаву і пахадзіць трохі, можна і сваю сутулую паставу падправіць, і выпраўку вайсковую выпрацаваць. Ну а яшчэ кніга – гэта ідэальнае месца для грашовай заначкі. Асабліва, калі выпадкова яна знойдзецца праз некалькі гадоў. Пятая прычына – аўтар кнігі. Тым больш – гэта мой бацька. А ён ведае сваю справу! Антон Вітальевіч Чырвінскі, пачынаючы дызайнер, капірайтар, кантэнт-менеджэр

Отправить комментарий

  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Доступные HTML теги: <em> <strong> <ul> <ol> <li>

Подробнее о форматировании