Издание книг в Москве, Санкт-Петербурге, Минске
Военно-исторический форум Reenactor.ru

Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.

Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.

Рекомендации магазина

Набыць першую кнiгу аутара Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг. магчыма тут http://kniger.by/books/zakhodnebelaruskaya-atlantyda-1921-1941-gg#commen...

 

Издательство: , 2015
350 стар., фармат 84x108/32, наклад 500, мяккая вокладка, каляровыя и чорна-белыя малюнкі
Цена: 45,00 BYN (450 000,00 BYR)

В наличии

Выданне прысвечана аналізу гісторыі савецка-польскага памежжа ў міжваенны перыяд. Акрамя гэтага ў кніге вялікая ўвага надаецца гісторыі Заходняй Беларусі, працэсу стварэння савецкіх абарончых умацаванняў на мяжы з Польшчай пад Мінскам, падзеям уз’яднання заходнебеларускага рэгіёну з БССР у верасні 1939 года, а таксама гераічнай абароне Заслаўя ў чэрвені 1941 года.

 

“Гісторыя былой савецка-польскай мяжы, якая на працягу дваццаці гадоў падзяляла Беларусь, нажаль, мала вывучалася ў айчыннай гістарыяграфіі. Між тым гэты гістарычны сюжэт заслугоўвае вялікай увагі з боку сучасных беларусаў. Мяжа паміж Другой Рэччу Паспалітай і БССР была, па сваёй сутнасці, мяжой паміж цывілізацыямі. Беларусы на Усходзе і Захадзе краіны жылі па іншых законах, правілах традыцыях і звычаях. Мяжа ўплывала на жыццё тысяч нашых суайчыннікаў па той і гэты яе бок”, - адзначае аўтар кнігі.

 

“Гісторыя былой савецка-польскай мяжы, якая на працягу дваццаці гадоў падзяляла Беларусь, нажаль, мала вывучалася ў айчыннай гістарыяграфіі. Між тым гэты гістарычны сюжэт заслугоўвае вялікай увагі з боку сучасных беларусаў. Мяжа паміж Другой Рэччу Паспалітай і БССР была, па сваёй сутнасці, мяжой паміж цывілізацыямі. Беларусы на Усходзе і Захадзе краіны жылі па іншых законах, правілах традыцыях і звычаях. Мяжа ўплывала на жыццё тысяч нашых суайчыннікаў па той і гэты яе бок”, - адзначае аўтар кнігі.
Аўтар прысвяціў кнігу сваім дзедам, удзельнікам Другой Сусветнай вайны.
У межваеннае дваццацігоддзе Заслаўе па сутнасці выконвала тую ж функцыю, што Брэст сёння. У горадзе Ізяслава размяшчалася інфраструктура 15-га атрада памежных войскаў НКУС БССР. Жыхары населеных пунктаў, якія знаходзіліся побач,  як маглі, карысталіся з жыцця на “мяжы цывілізацый”. З пачатку 1930-х гадоў ля мястэчка пачынае будавацца Мінскі ўмацаваны раён Чырвонай Арміі.
Дарэчы, асобны раздзел кнігі прысвечаны гісторыі аднаго з батальённых раёнаў МіУРа. Падзеі уз’яднання Заходняй Беларусі і БССР у верасні 1939 года таксама наклалі свой адбітак на заслаўскае памежжа. Пра гэта, а таксама пра мужную абарону старажытнага горада ў чэрвені 1941 года, у якой, акрамя чырвонаармейцаў прымалі ўдзел і савецкія памежнікі расказваецца ў новай працы Ігара Мельнікава.
Асобная глава кнігі прысвечана аналізу “белых плям” у гісторыі Другой Сусветнай вайны. Нарэшце, апошні раздзел знаёміць чытачоў з малавядомымі старонкамі мінуўшчыны Беларусі і цікавымі фактамі з жыцця людзей, якія залатымі літарамі ўпісалі свой лёс у гістарычны летапіс нашай краіны. Кніга напісана на падставе шматлікіх дакументаў з архіваў Беларусі, Польшчы, Расіі і іншых краін, успамінаў сведкаў эпохі і матэрыялаў з асабістай калекцыі аўтара.

Кніга ўтрымлівае больш за 100 унікальных архіўных здымкаў

Отправить комментарий

  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Доступные HTML теги: <em> <strong> <ul> <ol> <li>

Подробнее о форматировании