Издание книг в Москве, Санкт-Петербурге, Минске
Военно-исторический форум Reenactor.ru

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917-1929 гг.

Гужалоўскі А.	Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917-1929 гг.
Издательство: , 2017
258 стр., обложка
ISBN: 978-985-90307-2-7
Цена: 17,40 BYN (174 000,00 BYR)

В наличии

Вы трымаеце ў руках першае спецыяльнае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага грамадства пасля пасля бальшавіцкага перавароту 1917 г. Стаўленне камуністаў да інтымных узаемных стасункаў жанчыны і мужчыны на працягу існавання Савецкай Беларусі вагалася ад усёдазволенасці да іх поўнага адмаўлення. Першае дзесяцігоддзе пад савецкай уладай характарызавалася неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў і маралі. «Сэксуальная рэвалюцыя» (менавіта такі тэрмін выкарыстоўваецца ў навуцы) прывяла да дэзарганізацыі традыцыйнага сямейна-шлюбнага ладу і нарматыўнай няпэўнасці, паслаблення інстытуту шлюбу і заснаванай на ім сэксуальнай маральнасці, рэзкага павелічэння колькасці абортаў, росту прастытуцыі і венерычных захворванняў. З іншага боку, рэвалюцыйныя трансфармацыі 1920-х гг. упершыню паставілі сэксуальнасць у грамадскі дыскурс, назаўсёды пазбавілі інтымную сферу таямнічасці і сакральнасці, кардынальна змянілі ментальнасць беларусаў на карысць "савецкага чалавека". 

Отправить комментарий

  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Доступные HTML теги: <em> <strong> <ul> <ol> <li>

Подробнее о форматировании