Издание книг в Москве, Санкт-Петербурге, Минске
Военно-исторический форум Reenactor.ru

Краўдфандынгавы праект "Таямніцы Налібоцкай Пушчы". Міні-энцыклапедыя для дзяцей і дарослых

Аватар пользователя Роман Цимберов
Дата: 
Птн, 2017-09-01
Акция: 
Нет

"Таямніцы Налібоцкай Пушчы". Міні-энцыклапедыя для дзяцей і дарослых.

Новы краўдфандынгавы праект, які толькі што стартаваў на краўдфандынгавай платформе ulej.by:

http://ulej.by/project?id=434921.

Гэтая кніга можа паслужыць самым займальным шляхаводам па адным з самых цікавых рэгіёнаў Беларусі зусім недалёка ад Мінска. А можа - маляванкай для самых маленькіх. Погляд на Налібоцкі край даецца праз прызму яго самых маляўнічых міфаў: пра казачніка Бая які схаваў на дне возера Кромань усе беларускія казкі і легенды; пра мядзведзяў-будаўнікоў якія дапамагалі будаваць самыя старыя тутэйшыя храмы; пра пушчанскіх плытагонаў і гутнікаў-шкладуваў. Гэтыя пушчанскія міфы мы ўвасобілі у адмыслова створаных для кнігі мастацкіх сюжэтах,якія даступныя ў 2-х варыянтах: поўнакаляровым і контурным - для маленькіх аматараў малявання. Яны ж рэалізваныя і як серыя адмысловых паштовак.

Кніга складаецца з уводнага нарысу пра Пушчу ў цэлым і асобных невялікіх раздзелаў, прысвечаных або найбольш важным населеным пунктам і геаграфічным аб'ектам, або найбольш знакавым міфам Пушчы. Яна ўключае таксама унікальную мастацкую турыстычную карту Пушчы і ваколіцаў фармату А4, якая даступная таксама ў выглядзе каляровага постэру А3 як дадатковая опцыя.

Отправить комментарий

  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Доступные HTML теги: <em> <strong> <ul> <ol> <li>

Подробнее о форматировании