Алена Солодилова. Таро как профессия. Освоить Таро за 8 дней.
Военно-исторический форум Reenactor.ru

КАРТЫ ГУЛЬНЯВЫЯ СУВЕНІРНЫЯ «100 ГАДОЎ БНР»

КАРТЫ ГУЛЬНЯВЫЯ СУВЕНІРНЫЯ «100 ГАДОЎ БНР»
КАРТЫ ГУЛЬНЯВЫЯ СУВЕНІРНЫЯ «100 ГАДОЎ БНР»
Цена: 35,00 BYN (350 000,00 BYR)

В наличии

Карты надрукаваныя на адмысловым картачным кардоне Burgo (Італія) з нутраным карбонавым слоем і пакрыццём Duplex Linen, якое стварае эфект паветранай падушкі. Гэтыя карты маюць самую высокую катэгорыю сярод кардонных картаў ва ўсім свеце.

У камплекце: 72 карты: 52 — гульнывыя, 2 —джокеры, 18 — інфармацыйныя са звесткамі пра дзеячоў БНР на беларускай мове; буклет з мапай БНР і інфармацыяй пра герояў і сюжэты картак (валет, дама, кароль, туз, джокер) на рускай і англійскай мовах; скрыначка з інфармацыяй пра Беларускую Народную Рэспубліку.

Карты выдадзеныя з нагоды 100-годдзя незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918 г. у Менску Трэцяй Устаўнай граматай Рады БНР. У гэты дзень беларусы аднавілі сваю шматвекакую традыцыю дзяржаўнасці, запачаткаваную Полацкім княствам і працягнутую Вялікім Княствам Літоўскім. Народны Сакратарыят (урад) БНР зацвердзіў дзяржаўнымі сімваламі герб «Пагоню» і бел-чырвона-белы сцяг. Беларускую Народную Рэспубліку прызналі Украіна і Летува, беларускія прадстаўніцтвы дзейнічалі ў Нямеччыне, Францыі, Польшчы, Чэхаславакіі, Латвіі, Эстоніі, Турцыі.

Отправить комментарий

  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Доступные HTML теги: <em> <strong> <ul> <ol> <li>

Подробнее о форматировании