Результаты поиска

1 Результаты для: Вольга Бабкова

Міхал Анемпадыстаў. Простыя словы. Prostyja slovy. Proste slowa.

150,01 Br

«Простыя словы» — кніга, вартая свайго героя: 350 старонак густоўнага дызайну і слоў, якія ў аднолькавай ступені раскрываюць як асобу Анемпадыстава, так і стаўленне да яго сяброў, калег і блізкіх.

Раздзел «Тэксты» — уласна ўспаміны пра Міхала, якія напісалі 64 чалавекі. Другі вялікі раздзел склалі тэксты для «Народнага альбома» — з бонусам: польскамоўным канферансам ад самога Анемпадыстава, які прэзентаваў песні на канцэрце ў Польшчы. Асобна вылучана «Начная размова» 1998 года: інтэрв’ю Іяланты Кільян (укладальніца кнігі) з Міхалам Анемпадыставым. Далей — вершы і песні Міхала і прысвячэнні яму (надзіва нешматлікія). Заключны раздзел — успаміны, перакладзеныя на польскую мову.

ПАДЗЯКІ
Выданне гэтай кнігі адбылося дзякуючы супрацы многіх людзей, аўтараў і аўтарак тэкстаў, вершаў, перакпадаў, апрацовак, фотаздымкаў, дзякуючы тым, хто падтрымаў ідэю і рэалізацыю.
Тэксты, пазначаныя зорачкай, даслала Галіна Антошына з «Лятучага ўніверсітэта» (Мінск).
Просім Алену Дашкевіч прыняць адмысловую падзяку за дапамогу ў зборы матэрыялаў, за кантакты з сябрамі Міхала і за апрацоўку вокладкі кнігі. Дзякуемтаксама блізкімАлены — Таццяне Анемпадыставай, Альбіне Кнаўэр, Генадзю Мацуру, Міхаэлю і Алене Якабсэн.
Мы выказваем шчырыя падзякі супольнасці людзей, якія рабілі кнігу.
Гэта сярод іншых:
• Вольга Бабкова, Вера Дзядок, Іяланта Кільян, Святлана Курс, Катажына Недурны
• Цэзарый Галіньскі, Агнешка Смулчыньска, Аліна Ваўранюк, Мікола Ваўранюк
• Тацяна Лапцёнак, Эва Новікаў- Дабрадумаў, Ганна Шэршуновіч і Алена Шагун — нашыя вытрыманыя карэктаркі
• Віктар Корзун -за мастацкае афармленне кнігі
• Таццяна Нядбай і Аляксандра Дварэцкая, без якіх немагчымы быў бы краўдфандынг і выданне.
Дзякуем Касі Камоцкай і Адаму Бароўскаму за цярплівую і неацэнную падтрымку.

Kniger.by интернет-магазин книг и печатной продукции, а также сувениров и авторских работ. В наших каталогах вы найдете книги белорусских и иностранных авторов, издания на белорусском, русском и иностранных языках, учебники, историческую и бизнес литературу, периодические издания и многое другое.

Если вы ищите книгу на вечер или в подарок - обратитесь к нашим консультантам, они помогут сделать лучший выбор!

©2024 Интернет-магаизин KNIGER.BY
Указанные в каталоге цены а также наличие или доступность под заказ издания или иного товара являются ориентировочными и не являются основанием для заключения публичного договора оферты. Окончательная цена товара, а также его наличие или сроки поставки оговариваются с менеджером в момент согласования заказа.

Индивидуальный предприниматель Цимберов Роман Михайлович. Все права защищены. Свидетельство о регистрации №190200205, выдано 15.02.2001 г. Администрацией Ленинского района. Юридический адрес 220085, Минск, пр. Рокоссовского д. 85 кв. 47. Интернет-магазин зарегистрирован в торговом реесте Республики Беларусь 06 апреля 2015 г. за №267275