Результаты поиска

10 Результаты для: Кніга

Другая кніга.

29,00 Br

Другая кніга завяршае падарожжа праз эпохі, распачатае 24 жніўня 1984 году трыма сябрамі ў ленінскім пакоі гістфакаўскага інтэрнату на Свярдлова, 34. Францішак блукае па віленскіх лабірынтах у пошукахзалатой маскі, Эва Дамініка ўцякае з краіны, але вяртаецца да сябе, Багдан радыкальна мяняе краявіды, унутры і навонкі. І толькі аўтар (не блытаць з Аўтарам) увесь гэты час цярпяліва стаіць за стойкай бара ў Хвілінцы, спрабуючы расказаць (каму?) пра сваё жыццё, пра раман і пра тое, як усё з усім пераблытана.

Мая беларуская кніга. Ніл Гілевіч. Родныя дзеці. Сказ пра Лысую гару

12,00 Br

Цікавым і годным працягам традыцый колісь ананімных паэм ХІХ стагоддзя “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе” стаў у беларускай лiтаратуры бурлескна-сатырычны “Сказ пра Лысую гару”. Тры дзесяцігоддзі твор распаўсюджваўся падпольна, а потым друкаваўся шматтысячнымі тыражамі пад псеўданімам Францішак Вядзьмак-Лысагорскі.

У 2003 годзе ў аўтарстве фенаменальна папулярнай і камерцыйна паспяховай паэмы прызнаўся народны паэт Беларусі, трыбун і публіцыст, песеннік і фалькларыст, грамадскі дзеяч і вучоны Ніл Гілевіч.

Яго пяру належыць і першы беларускамоўны раман у вершах “Родныя дзеці”. Асноўная сюжэтная лінія твора знітаваная з лёсам музыкі і кампазітара Сцяпана Вячоркі, які праз шмат гадоў сустракае ў роднай вёсцы свае былое каханне — Альжбету Кудзёлку, а таксама яе дачку Мар’яну.

Заходзь, душа, пагрэцца : кніга прозы

35,00 Br

Гэтая кніга пахне вясковай хаткай, яблыневымі садамі, разамлелымі на сонцы, і сенцам, складзеным у стажкі. Гэта светлы гумар, цеплыня і надзея, якой не хапае нашай душы ў няўмольным віры жыцця.
Калі за сценкаю дзьмуць сіверныя вятры, няхай гэтая кніга стане натопленай грубкай, да якой вы прытуліцеся плячыма.
Маленькая аповесць «Лясун» — ода парастку няпростага кахання з адкрытым фіналам. Бо жыццё шырэйшае за рамкі аркуша.

Традыцыйны светалад беларусаў. Кніга 1. Касмалогія

29,00 Br

В первой книге серии из пяти иллюстрированных книг, посвященных ключевым темам, образам и понятиям традиционного мировоззрения белорусов, рассказывается про представления о происхождении и строении мира, организации жизненного пространства человеческого сообщества, круговороте времени. Адресована широкому кругу читателей.

ЦЯСЛЯР ВОЛІ. КНІГА ПРА АЛЕСЯ ГАРУНА

21,00 Br
Кніга «Цясляр волі» распавядае пра жыццёвы і творчы шлях класіка нацыянальнай літаратуры, аднаго з першых белар ускіх рэвалюцыянераў і адраджэнцаў ХХ стагоддзя Алеся ГАРУНА (Аляксандра Уладзіміравіча ПРУШЫНСКАГА).
Чытач зможа прайсці за аўтарам па дакументальна асветленых дарогах гэтага пісьменніка і грамадскага дзеяча: мясцінамі яго бацькоў, сцежкамі яго маленства, даўнімі радаводнымі скрыжаваннямі ды вуліцамі Мінска і Менска, яго ссыльнымі сібірскімі этапамі, а таксама спрычыніцца да спасціжэння праторанага ім на творчых палетках паэзіі, прозы, драматургіі, публіцыстыкі ды палітычна-грамадскай дзейнасці.

Праз сябе — да сусвету. Кніга пра Алеся Разанава

55,00 Br

Гэтая кніга — даніна памяці вялікаму паэту, адкрывальніку новых даляглядаў у беларускай літаратуры. Кола аўтараў вельмі шырокае. Сярод іх вядомыя грамадскія дзеячы, навукоўцы, пісьменнікі, выдаўцы, мастакі, мастацтвазнаўцы, журналісты, настаўнікі, якія добра ведалі яго як чалавека і вторчую асобу. Аўтары — а яны не толькі з Беларусі, але і з Польшчы, Германіі, Швейцарыі, Літвы, Расіі — дзеляцца сваімі ўспамінамі пра сустрэчы, супрацоўніцтва з Алесем Разанавым, думкамі пра ягоную творчасць. Кніга змяшчае таксама ўспаміны родных, згадкі самога паэта пра сваё дзяцінства, стэнаграфічны запіс дыскусіі 2011 года і паэтычныя прысвячэнні яму.

Багата ілюстраваная архіўнымі фотказдымкамі.

Вялікая кніга прыгод Пэтсана і Фіндуса

42,00 Br

Кнігі Свэна Нурдквіста ўжо сталі класікай дзіцячай літаратуры, а яго гісторыі пра старога Пэтсана і коціка Фіндуса перакладзеныя на больш як 30 моваў свету.  Незвычайныя ілюстрацыі будуць цікавыя не толькі дзецям, але і іх бацькам.

Попаль-Вух : Кніга Супольнасці і Роду

35,00 Br

Міфалагічна-эпічны твор «Попаль-Вух», складзены ў сярэдзіне XVI ст. ананімнымі прадстаўнікамі народа майя-кічэ, насельнікамі сённяшняй горнай Гватэмалы, належыць да зусім нешматлікіх ацалелых помнікаў літаратуры карэнных народаў Амерыкі. Беларускі пераклад гэтага твора грунтуецца на выніках найноўшых даследаванняў, прысвечаных яго расшыфроўцы і інтэрпрэтацыі навукоўцамі Амерыкі і Еўропы. Уступнае слова для беларускіх чытачоў напісана аўтарам каментароў да гэтага твора, літаратуразнаўцам з ЗША д-рам Аленам Крыстэнсанам.
Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца класічнай літаратурай.

Гляну я ў аконца… Менская трылогія. Кніга другая

33,00 Br

«Гляну я ў аконца…» — другі раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніц зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя.

Дзеянне рамана ахоплівае перыяд з ранняй вясны 1918 да жніўня 1919 года, час краху імперый і ваяўнічага паўставання новых дзяржаў. Той парой у Менску як у вялікім прыфрантавым горадзе з шырокімі магчымасцямі для прафесійных злачынцаў канцэнтраваліся прайдзісветы з самых розных краёў.

Пасля «Яблычка» нас чакае працяг гісторыі «фірмовага» злодзея Аліка Барана, яго падступнай каханкі Паўлінкі і яго таленавітага вучня Яся Нацэвіча, а таксама небяспечныя прыгоды новых герояў. Перад вачыма чытача праходзіць стракаты карагод узломшчыкаў, махляроў, авантурыстаў — жанчын і мужчын, «тузоў» і «пешак» — а таксама разварочваецца цэлы веер метадаў іх працы. Над зладзейскім кланам Менска збіраюцца хмары — гульня ідзе на жыццё і свабоду.

Яблычак. Менская трылогія. Кніга першая

33,00 Br

«Яблычак» — першы раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, слыннага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя. Дзеянне ў рамане разгортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусветная вайна пераўтварыла Менск у прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Еўропы і былой Расейскай імперыі з надзеяй хуткага заробку сцягнуліся злодзеі, прастытуткі і махляры.

Раман, які спалучае гумар і трагізм, апісвае зладзействы і ўнутраны свет злачынцаў, захапляе з першых старонак, трымаючы ў напружанні да апошняга сказа.

Kniger.by интернет-магазин книг и печатной продукции, а также сувениров и авторских работ. В наших каталогах вы найдете книги белорусских и иностранных авторов, издания на белорусском, русском и иностранных языках, учебники, историческую и бизнес литературу, периодические издания и многое другое.

Если вы ищите книгу на вечер или в подарок - обратитесь к нашим консультантам, они помогут сделать лучший выбор!

©2024 Интернет-магаизин KNIGER.BY
Указанные в каталоге цены а также наличие или доступность под заказ издания или иного товара являются ориентировочными и не являются основанием для заключения публичного договора оферты. Окончательная цена товара, а также его наличие или сроки поставки оговариваются с менеджером в момент согласования заказа.

Индивидуальный предприниматель Цимберов Роман Михайлович. Все права защищены. Свидетельство о регистрации №190200205, выдано 15.02.2001 г. Администрацией Ленинского района. Юридический адрес 220085, Минск, пр. Рокоссовского д. 85 кв. 47. Интернет-магазин зарегистрирован в торговом реесте Республики Беларусь 06 апреля 2015 г. за №267275