Результаты поиска

10 Результаты для: Кніга

Шэпт

42,01 Br

Аўтар  кнігі дзевяць гадоў таму задумаў вялікае падарожжа ў свет беларускай вясковай магіі. Марай была серыя партрэтаў носьбітаў самай закрытай і абароненай традыцыі лекаваць словам. Ад вёскі да вёскі праз вандроўкі ён шукаў чараўніц, знахарак і траўніц.

У кнізе чытач зможа адчуць смак падарожжа і амаль зніклы свет традыцыі. Жыццёвыя споведзі, лекавыя практыкі і ўсе дыялогі перададзеныя на гаворках, якімі знахаркі карыстаюцца ў жыцці. Кніга жыва ў сабе спалучае палявыя запісы з экспедыцый і падарожныя нататкі аўтара.

Плыў па моры чамадан

29,00 Br

Кніга класіка беларускай дзіцячай літаратуры з малюнкамі школьнікаў.

Старапруская тэакратыя: перадгісторыя, станаўленне, уплыў. 36. артыкулаў.

30,00 Br

Кніга факусуецца на ранняй гісторыі аднаго з найбольш загадкавых балцкіх народаў — прусаў якія ў сваім краі перш былі анямечаныя і страцілі мову, а тады іх нямецкамоўных нашчадкаў і зусім прагналі. Дзяржаўная тэакратыя на чале з кіраўніком — вярхоўным жрацом Крыве-Крывейтам ды яго памочнікамі жрацамі-вайдзіламі, а таксама яе перадгісторыя ды паслягісторыя — пад увагай у гэтай кнізе, зборніку рэлігіязнаўча-гістарычных артыкулаў.
Скарыстаныя для вокладкі выявы: Christoph Hartknoch. Alt- und Neues Preussen Oder Preussischer Historien zwey Theile. Franckfurt und Leipzig, 1684. C. 116; ажурная фібула, III ст. (з Pangesai-Pleskuciai); прускія каменныя стоды Х-ХІІ ст. (з Bronowo, Nipkowo, Mozgowo); Caspar Henneberger — Willem Blaeu: PRVSSI7E NOVA TABVL7E, Amsterdam, 1634.

Юстынкі

19,00 Br

Гэтая кніга — вялікая падзяка Вялікаму Чалавеку. Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі (1888 — 1938), — у разуменні аўтара гэтых «Юстынак» найперш — творца, мастак, паэт, пісьменнік і навукоўца. В. Ластоўскі — рупліўца, фантазер і летуценнік. Менавіта ён выратаваў Крыж Афрасінні Полацкай у 1929 годзе. Кніга — падзяка і рэфлексіі на яго незабыўную працу — «Слоўнік».

Вядзьмар, які рабіўся ваўком: Беларускія чарадзейныя казкі

60,01 Br

У гэтую ўнікальную кнігу ўвайшло 30 чарадзейных казак і паданняў з розных куткоў Беларусі, запісаных у канцы XIX — пачатку XX стагоддзя, а цяпер наноў адабраных і апрацаваных Антонам Францішкам Брылём. Некаторыя з гэтых гісторый усім вядомыя, а іншыя, наадварот, рэдка траплялі ў выданні для шырокага чытача. Кніга дапаможа скласці ўражанне аб разнастайнасці беларускага фальклору, а таксама проста пацешыць аматараў цмокаў, ваўкалакаў ды рознага кшталту нячысцікаў.

Гісторыя Гародні (1919-1991). Нацыяналізацыя, вынішчэньне і саветызацыя сярэднеэўрапейскага места

31,01 Br

Гэтая кніга — спроба напісаць гісторыю Гародні XX стагодзьдзя з гледзішча культурнай антрапалёгіі. Яе базай паслужылі вусныя аповеды гарадзенцаў, архіўныя пошукі, а таксама ранейшая гістарыяграфія, да якой аўтар ставіцца падкрэсьлена крытычна. Адказ на пытаньне, як узьнікла беларуская Гарод- ня, даецца з улікам мясцовай гісторыі фармаваньня трох нацыянальных праектаў — польскага, савецкага і ўласна беларускага — на сутыку трох краін — Беларусі, Польшчы і Літвы.

Вялікія княгіні Вялікага Княства Літоўскага

35,00 Br

Выданне змяшчае падрабязныя біяграфіі вялікіх княгінь Вялікага Княства Літоўскага да Люблінскай уніі — надзвычай важныя і недаацэненныя старонкі айчыннай гісторыі. Без дэталёвага знаёмства з жыццёвымі шляхамі жонак гаспадароў нашай старадаўняй дзяржавы часта немагчыма зразумець прычыны знакавых падзей і працэсаў, што адбываліся на беларускіх землях у эпоху Сярэднявечча і Ранняга Новага часу. Знаёмства з жыццяпісамі вялікіх кягінь не толькі паказвае гістарычныя падзеі у новым святле, але і дае чытачу выдатную магчымасць зрабіць уласныя высновы наконт ролі асобы ў гісторыі. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага.

Віленскі трыпціх

48,00 Br

Аўтабіяграфічная мастацкая трылогія «Віленскі трыптых» прысвечана гадам, пражытым пісьменнікам у Беларусі, і ўяўляе сабой пераклад на беларускую мову трох унікальных па мастацкай задуме і прыёмах аповесцяў. Падзеі дзяцінства пісьменніка падаюцца вачыма дзіцяці ў суправаджэнні ўжо сталых яго разважанняў аб уласным лёсе, цывілі-
|зацыйна-палітычных зменах пасля прыходу савецкай улады і аб рэлігійна-светапоглядных пытаннях . Дзея трылогіі разгортваецца на фоне жыцця сям’яў бацькі і дзеда, дробнага памешчыка з-пад Крэва, пачынаючы з 1938 па 1946 год, закранае мірнае жыццё сям’і ў Маладзечне і выжыванне пад нямецкай акупацыяй. Кніга поўнасцю апалітычная, прасякнутая гістарычнымі ведамі, пачуццём любові да зямлі продкаў, этнічнага прабачэння і паяднання. Другая па ліку аповесць трылогіі —«Род Абачаў» — напісана ў жанры гімнічнай прозы, несустраканым дагэтуль у Беларусі, гэта непаўторны гімн любові да Айчыны.
|Кніга можа служыць узорам літаратурнага майстэрства для літаратараў усіх узростаў.

Някляеў. Незавершаная аўтабіяграфія

Някляеў. Незавершаная аўтабіяграфія

42,00 Br

Паэтам Беларусі называў яго Васіль Быкаў. Пімен Панчанка пісаў: «Помніце, я заўсёды верыў і веру і ўсюды сцвярджаю, што Вы — адзіны па-сапраўднаму таленавіты, арыгінальны і патэнцыяльна вялікі паэт…». Генадзь Бураўкін гаварыў, што ягонае імя павінна знаходзіцца ў адным шэрагу з найлепшымі еўрапейскімі творцамі. Размова пра Уладзіміра Някляева, пра якога Яўген Еўтушэнка пісаў: «Паэт у Беларусі — гэта таксама больш, чым паэт». А Рыгор Барадулін характарызаваў наступным чынам: «Адкрыты, як абсяг, замроены, як далягляд, заглыблены, як час… Інтэлектуал і багемшчык, эпікурэец і аратай на ўдзірванелых загонах нашае паэзіі. Наватар і дасведчаны традыцыяналіст, артыст перад аўдыторыяй і роспачны дапытнік сам з сабою… Радок Някляева, голас Някляева, манеру жыць і тварыць не зблытаеш ні з кім». Паэту Уладзіміру Някляеву, яго манеры жыць і тварыць прысвечана гэтая кніга.

Знічы кахання

Знічы кахання

30,01 Br

Новая кніга лірыкі

Kniger.by интернет-магазин книг и печатной продукции, а также сувениров и авторских работ. В наших каталогах вы найдете книги белорусских и иностранных авторов, издания на белорусском, русском и иностранных языках, учебники, историческую и бизнес литературу, периодические издания и многое другое.

Если вы ищите книгу на вечер или в подарок - обратитесь к нашим консультантам, они помогут сделать лучший выбор!

©2024 Интернет-магаизин KNIGER.BY
Указанные в каталоге цены а также наличие или доступность под заказ издания или иного товара являются ориентировочными и не являются основанием для заключения публичного договора оферты. Окончательная цена товара, а также его наличие или сроки поставки оговариваются с менеджером в момент согласования заказа.

Индивидуальный предприниматель Цимберов Роман Михайлович. Все права защищены. Свидетельство о регистрации №190200205, выдано 15.02.2001 г. Администрацией Ленинского района. Юридический адрес 220085, Минск, пр. Рокоссовского д. 85 кв. 47. Интернет-магазин зарегистрирован в торговом реесте Республики Беларусь 06 апреля 2015 г. за №267275