Результаты поиска

10 Результаты для: Кніга

Шлях старалітоўскай рэлігіі

Шлях старалітоўскай рэлігіі

30,01 Br

Кніга Ёнаса Трынкунаса (1939-2014), запачаікавальніка этнакультурнага руху ў Літве ў 1960-я, заснавальніка і шматгадовага лідара Літоўскай супольнасці балцкай веры «Рамува»,- маштабная, напісаная з «паганскага» гледжання гісторыя Літвы, ад найдаўнейшых летапісных часоў і да нашых дзён.

Беларускія адміралы польшчы

Беларускія адміралы Польшчы

35,00 Br

Беларускія адміралы польшчы — кніга на чатырох мовах аб ураджэнцах Беларусі і маючых беларускія карані прадстаўниках эліты афіцерскага корпуса Ваенна-Марского Флота Польскай Рэспублікі — з моманту яго стварэння і па сённяшні дзень.

У пошуках ісціны

У пошуках ісціны, альбо Анатомія хлусні

23,10 Br

Кніга складаецца з двух раздзелаў: у першым на аснове дакументаў НАРБ, ваеннай пракуратуры, удзельнікаў і сведкаў трагічных падзей на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў ваенныя 1941-44 гады паказваецца дзейнасць і быт так званай «Першай Беларускай кавалерыйскай партызанскай брыгады» і яе камандзіра Дз. Дзенісенкі ў прыватнасці. Другі раздзел прысвечаны спробе ўшанавання памяці бязвінна загінуўшых, аднаўленне гістарычнай праўды пра ахвяраў і іх катаў. Кніга будзе карыснай для чытання ўсім, хто прагне праўдзівай гісторыі нашай Бацькаўшчыны.

Сакатала бочачка

Сакатала бочачка

50,01 Br

Сакатала бочачка — новая кніга вядомага спецыяліста ў галіне кулінарнай справы Алеся Белага (Кухмiстра Верашчакi) па гісторыі самых важных і знакавых алкагольных напояў Беларусі. У большасці выпадкаў яны былі цалкам забытыя ў нашай краіне, адкінутыя таталітарным дваццатым стагоддзем як «чужынскія». Аўтар праз руплівае вывучэнне пісьмовых і візуальных крыніц імкнецца вярнуць забытыя традыцыі ў кантэкст сучаснасці. Перад вамі — унікальны ілюстраваны даведнік, надзейная крыніца ведаў і вобразаў у «пікантнай» і зусім мала знанай сферы айчыннай гісторыі і культуры.

МАЛЕНЬКІ ПРЫНЦ

МАЛЕНЬКІ ПРЫНЦ

20,32 Br

Маленькі Прынц – самы знакаміты твор Антуана дэ Сэнт-Экзюпэры. Мудрая і глыбокая казка – прыпавесць справядліва лічыцца скарбам сусветнай літаратуры. «Маленькі Прынц» – трэцяя па колькасці перакладаў кніга ў свеце – пасля Бібліі і Карана.

Гэтая кніга – першае выданне беларускага перакладу «Маленькага прынца» у гісторыі незалежнай Беларусі. Пераклад зроблены Нінай Мацяш. Кніга ўтрымлівае арыгінальныя каляровыя ілюстрацыі аўтара, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай гісторыі.

Выданне выйшла ў межах серыі «Добрая кніга».

Шлях да савецкай нацыі: Палітыка беларусізацыі (1924–1929)

45,01 Br

Кніга з’яўляецца першым абагульняльным даследаваннем нацыянальнай палітыкі беларусізацыі (1924–1929) і звязаных з ёю працэсаў фармавання сучаснай беларускай нацыі. Аўтар аналізуе прычыны поспехаў і няўдач беларусізацыйных мерапрыемстваў, узаемаадносіны ўлады і нацыянальнай эліты, разглядае беларусізацыю дзяржаўнага апарату і сістэмы адукацыі. Значная ўвага аддаецца стаўленню насельніцтва да правядзення нацыянальнай палітыкі і пытанню беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.
|
|

Забыты гарнізон. Аддзелы Корпуса памежнай аховы ў Івянцы ў1924–1939 гадах

12,18 Br

Кніга прысвечана гісторыі аднаго з польскіх гарнізонаў на польска-савецкай мяжы, які існаваў у міжваенны перыяд. У той жа час яны з’яўляецца і фрагментам гісторыі Івянецкага краю. Паводле аўтара, гэта «аповед аб свеце, які хоць і не ідэальны, але абуджае сёння ў нас сантыменты і сімпатыю». Гэтая кніга не ёсць аповедам пра вялікую палітыку, вялікія бітвы, ці, нарэшце, пра вялікія падзеі. Гэта аповесць пра малое мястэчка і яго пушчанскія ваколіцы, а таксама пра тых людзей, каму тут выпала жыць, служыць і працаваць.

Пераклад зроблены паводле выдання: Glowinski, Tomasz. Zapomniany garnizon. Oddzialy Korpusu Ochrony Pogranicza w Iwiencu w latach 1924—1939. — Wroclaw: Gajt, 2009.

Пераклад з польскай мовы Алеся Пілецкага. Выданне 2-е.

Паўстаньне Хмяльніцкага: Ваенныя дзеяньні ў Літве ў 1648—1649 гг.

Паўстаньне Хмяльніцкага: Ваенныя дзеяньні ў Літве ў 1648—1649 гг.

21,00 Br

Кніга прысьвечаная падзеям на літоўскім тэатры ваенных дзеяньняў напрыканцы лета і ўвосень 1648 г. і ўзімку 1649 г., а таксама летняй кампаніі князя Януша Радзівіла, што скончылася ягонай бліскучай перамогай над коннай казацкай арміяй пад Лоевам 30 ліпеня 1649 г.

Пераклад зроблены паводле выданьня: Biernacki, Witold. Powstanie Chmielnickiego. Dzialania wojenne na Litwie w latach 1648—1649. — Zabrze: Inforteditions, 2006. — 310 s.

Пераклад з польскай мовы Антона Кузьміча. 2-е выданне

Бітва на Нямізе 3 сакавіка 1067 года

12,74 Br

Кніга прысвечана адной з самых знакамітых падзей айчыннай гісторыі эпохі Сярэднявечча – бітве на Нямізе, якая адбылася 3 сакавіка 1067 г.
|На падставе аналізу пісьмовых і археалагічных крыніц аўтар імкнецца рэканструяваць асноўныя падзеі, якія папярэднічалі гэтай бітве, яе ход, вынікі і наступствы.
|Разлічана на шырокае кола чытачоў, зацікаўленых археалогіяй і гісторыяй Беларусі.

Лейці вялікага князя літоўскага

26,39 Br

Гэтая кніга — даследаванне нараджэння, развіцця і заняпаду ў Вялікім Княстве Літоўскім служылага саслоўя лейцяў. Лейці служылі ў якасці памежнай варты, абаранялі замкі, прадстаўлялі велікакняскую ўладу на ўскраінах і ўтаймоўвалі незадаволеных ёй; пазней яны даглядалі коней гаспадара і суправаджалі яго ў падарожжах. Праз звыклую сучаснаму чытачу структуру палітычных і эканамічных адносін, на якіх грунтавалася Вялікае Княства Літоўскае, у кнізе праступае структура асабістых сувязяў паміж яго людзьмі, ад гаспадара да служылага лейця.

Пераклад зроблены паводле выдання: Dubonis, Arturas. Lietuvos didziojo kunigaikscio leiciai: is Lietuvos ankstyvuju valstybiniu strukturu praeities. — Vilnius: Lietuvos istorijos instituto leidykla, 1998. — 160 p.

Пераклад з літоўскай мовы Рамана Урбановіча

Kniger.by интернет-магазин книг и печатной продукции, а также сувениров и авторских работ. В наших каталогах вы найдете книги белорусских и иностранных авторов, издания на белорусском, русском и иностранных языках, учебники, историческую и бизнес литературу, периодические издания и многое другое.

Если вы ищите книгу на вечер или в подарок - обратитесь к нашим консультантам, они помогут сделать лучший выбор!

©2024 Интернет-магаизин KNIGER.BY
Указанные в каталоге цены а также наличие или доступность под заказ издания или иного товара являются ориентировочными и не являются основанием для заключения публичного договора оферты. Окончательная цена товара, а также его наличие или сроки поставки оговариваются с менеджером в момент согласования заказа.

Индивидуальный предприниматель Цимберов Роман Михайлович. Все права защищены. Свидетельство о регистрации №190200205, выдано 15.02.2001 г. Администрацией Ленинского района. Юридический адрес 220085, Минск, пр. Рокоссовского д. 85 кв. 47. Интернет-магазин зарегистрирован в торговом реесте Республики Беларусь 06 апреля 2015 г. за №267275