Результаты поиска

6 Результаты для: Кніга

Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIІ стст.

Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIІ стст.

42,00 Br

У першую чаргу кніга прысвечаная шлюбным адносінам шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIІ стст. Другасны кірунак, звязаны з асноўным, — гэта рэгуляванне сексуальных стасункаў у шлюбе і па-за шлюбам. Фарміраванне інстытута шлюбу разглядаецца ў полі трох асноўных вектараў: заканадаўства, рэлігіі, традыцый і звычаяў. Пры разглядзе шлюбных стасункаў зроблена даследаванне звычаёвага права і заканадаўства, відаў шлюбу на падставе заканадаўства, шлюбных стратэгій, перадшлюбнай дамовы, вяноўнага запісу, пасагу, асаблівасцей кананічнага права па рэгуляванні шлюбных стасункаў у праваслаўі, уніяцтве, каталіцызме і пратэстантызме, шляхецкага вяселля, парадку скасавання шлюбу ў свецкіх і духоўных судах. Пазашлюбныя стасункі разглядаюцца ў кантэксце іх рэгламентацыі на падставе заканадаўства, кананічнага права, традыцый і звычаяў.

Кароткая гісторыя архітэктуры Беларусі

18,90 Br

Кніга прысвечана гісторыі беларускай архітэктуры ў яе розных праявах. Упершыню гаворка ідзе пра архітэктуру на тэрыторыі Беларусі ад эпохі палеаліта да канца савецкай эпохі. Акрамя культавага і абарончага дойлідства аўтар разглядае жыллё вяскоўцаў і гараджанаў у розныя эпохі, будаўніцтва прадпрыемстваў, дарог, мастоў, каналаў. Кніга напісана папулярна, мае шмат ілюстрацый. Яна карысна выкладчыкам і студэнтам, настаўнікам і вучням, краязнаўцам і вандроўнікам, усім тым, хто любіць сваю Беларусь.

На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага

29,00 Br

Аўтар кнігі– вядомы беларускі гісторык і картограф, які ў 2011 годзе заўчасна памёр пасля цяжкай хваробы ва ўзросце ўсяго толькі 36 гадоў. У дадзенай кнізе фактычна падсумоўваецца тое, што ён паспеў за сваё кароткае жыццё зрабіць. Асобныя раздзелы кнігі ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі дазваляюць прасачыць трансфармацыю ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага на працягу XIV — першай паловы XVI ст. Вызначэнне літоўска-маскоўскай мяжы разглядаецца на фоне развіцця адносін дзвюх найбуйнейшых дзяржаў Усходняй Еўропы, ВКЛ і Вялікага Княства Маскоўскага: ад першых тэрытарыяльных кантактаў і канфліктаў другой паловы XIV ст. да ўсталявання трывалай мяжы і памежных войнаў XV — першай трэці XVI ст. Асобны раздзел прысвечаны лёсу Гомейскай воласці, якая на працягу доўгага часу займала памежнае становішча паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім. У дадатку змешчаны працы аўтара па праблемах гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і рэгіянальнай гісторыі, звязаныя з агульнай тэмай. Каштоўнасць кнігі ўзмацняюць падрыхтаваныя аўтарам гістарычныя карты (усяго 31, з іх 25 каляровыя), шэраг з якіх надрукаваныя ўпершыню. Кніга выйшла ў цвёрдай вокладцы.

Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае

65,01 Br

«Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае» — апошняя кніга гісторыка Міколы Ермаловіча, якая пабачыла свет ужо пасля смерці аўтара. М. Ермаловіч працаваў над ёй да апошніх дзён, паспеўшы ўнесці ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. У адпаведнасці з поглядамі аўтара, Вялікае княства Літоўскае паўстала пасля заваявання Літвы князем-наёмнікам Міндоўгам, прынятым у Наваградак на «службу». Сама ж летапісная Літва знаходілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Таму Вялікае княства Літоўскае названа беларускай дзяржавай. Гіпотэза Міколы Ермаловіча ў канцы 1980-х–пачатку 1990-х гадоў адыграла значную ролю. Аўтар паказаў, што тэрыторыя летапіснай Літвы не тоесная тэрыторыі сучаснай Літоўскай рэспублікі. М. Ермаловіч звярнуў увагу на тое, што утварэнне і існаванне Вялікага княства Літоўскага не зводзілася да схемы захопу літоўскімі феадаламі саслабелых усходнеславянскіх земляў. М. Ермаловіч паслядоўна паказваў пагрозы існаванню ВКЛ і з Усходу, і з Захаду. Работы Міколы Ермаловіча паспрыялі абуджэнню як навуковай дыскусіі у гістарычнай навуцы, так і грамадскай свядомасці беларусаў.

Беларусь через фотообъектив немецкого солдата. Беларусь праз аб’ектыў нямецкага салдата 1915 — 1918 гг. На беларускай, нямецкай і рускай мовах

60,00 Br

Кніга змяшчае рэпрадукцыі амаль чатырох з паловай сотняў нямецкіх фотапаштовак перыяду Першай сусветнай вайны са збораў вядомага калекцыянера і краязнаўца Уладзіміра Ліхадзедава. На іх — выявы беларускіх гарадоў і мястэчак, жыццё і побыт насельніцтва, прыродныя і архітэктурныя пейзажы, сцэны вайсковага быту. Шмат якія асаблівасці, дэталі той рэчаіснасці нідзе болей не зафіксаваныя, што робіць гэтыя паштоўкі ўнікальнымі дакументамі свайго часу. Асноўная маса іх публікуецца ўпершыню.
Выданне адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.
Книга содержит репродукции около четырех с половиной сотен немецких фотооткрыток периода
Первой мировой войны из собрания известного коллекционера и краеведа Владимира Лиходедова.
На них — снимки белорусских городов и местечек, повседневной жизни населения, природные
и архитектурные пейзажи, сцены армейского быта. Многие особенности, детали той
действительности больше нигде не зафиксированы, что делает эти фотографии уникальными
документами своего времени. Основная масса снимков публикуется впервые.
Das Buch enthalt Reproduktionen von ca. 450 Ansichtskarten aus der Zeit des Ersten Weltkrieges
aus der Kollektion des bekannten Sammlers und Heimatkundlers Uladsimir Lichadsedau.
Es handelt sich dabei um Ansichten gro?erer und kleinerer belarussischer Stadte und Dorfer, Bilder
des Alltagslebens und des Treibens der Bevolkerung, Natur- und Architekturlandschaften, Szenen
des Kriegsalltags. Viele Details und Besonderheiten dieser Wirklichkeit sind nirgendwo sonst festgehalten,
was diese Ansichtskarten zu einmaligen Dokumenten der damaligen Zeit macht. Die meisten von
ihnen werden nun zum ersten Mal veroffentlicht.

Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка. Кнiга першая

55,00 Br

Першая кніга знакамітай трылёгіі.
Кніга гэтая – пераважна пра хобітаў, і зь яе старонак чытач шмат чаго даведаецца пра іхнія характар ды звычаі, а таксама трохі пра гісторыю. Болей зьвестак можна знайсьці ў вытрымках з “Пунсовай кнігі Заходняга краю”, якія ўжо былі апублікаваныя пад назваю “Хобіт”. Вытрымкі гэтыя, зь першых разьдзелаў “Пунсовай кнігі”, напісаныя самім спадаром Більба – першым хобітам, які стаў знакамітым на ўсенькі сьвет.

Kniger.by интернет-магазин книг и печатной продукции, а также сувениров и авторских работ. В наших каталогах вы найдете книги белорусских и иностранных авторов, издания на белорусском, русском и иностранных языках, учебники, историческую и бизнес литературу, периодические издания и многое другое.

Если вы ищите книгу на вечер или в подарок - обратитесь к нашим консультантам, они помогут сделать лучший выбор!

©2024 Интернет-магаизин KNIGER.BY
Указанные в каталоге цены а также наличие или доступность под заказ издания или иного товара являются ориентировочными и не являются основанием для заключения публичного договора оферты. Окончательная цена товара, а также его наличие или сроки поставки оговариваются с менеджером в момент согласования заказа.

Индивидуальный предприниматель Цимберов Роман Михайлович. Все права защищены. Свидетельство о регистрации №190200205, выдано 15.02.2001 г. Администрацией Ленинского района. Юридический адрес 220085, Минск, пр. Рокоссовского д. 85 кв. 47. Интернет-магазин зарегистрирован в торговом реесте Республики Беларусь 06 апреля 2015 г. за №267275