Результаты поиска

10 Результаты для: Кніга

Ніхто дабром не дасць збаўлення… Менская трылогія. Кніга трэцяя

33,00 Br

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсам ўжо знаёмых нам герояў — менскіх злодзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.

У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка?

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.

Скрадальнік лекаў. (Левіятан з Вавілоніі. Кніга першая)

35,00 Br

Пераклад  — Павал Касцюкевіч
Эля і Ёнатан, звычайныя ізраільскія школьнікі, трапляюць у залюстроўе, у паралельную з нашым сусветам цывілізацыю Вавілонскай імперыі, дзе, суладна пераплятаючыся, уладараць магія і навуковыя тэхналогіі. Падлеткі павінны вырваць бацьку з цэпкіх лап злачынных падарожнікаў між сусветамі і іх фармакалагічнага кодла, а таксама
выцягнуць маму з бяздоннай прорвы душэўнай хваробы.
У Вавілоніі герояў падпільноўваюць цмокі-кракадзілы, утрапёныя служкі змрочных культаў,
небяспечныя паўстанцы, зухаватыя кантрабандысты, а самі героі паспытаюць здраду, расчараванне, сяброўства і каханне.Створаны аўтаркай сусвет шмат у чым грунтуецца на міфалогіі і культурных кодах цывілізацый Старажытнага Усходу: сумерскай, акада-вавілонскай і ханаанскай

250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі. Кніга 4

20,00 Br

Аўтарскія турыстычныя маршруты Уладзіміра Цвірко.

Прапаную наступныя маршруты па Гродзенскай вобл.: Жамыслаўль, Лунна, Свяцк. Наступная вобл. — Брэсцкая. Там вас чакаюць маршруты Балата і Грушаўка. Ад Магілёўскай вобл. — маршрут Пустынкі. Ад Мінскай вобл. — Лоск і Грозава. І нарэшце, Віцебская вобл. — Камаі і Параф’янава.

У «Тэматычных маршрутах» — пра нашу славутасць Ігната Дамейку, а таксама пра каменныя крыжы, што ў Докшыцкім р-не.

250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі. Кніга 3

20,00 Br

Аўтарскія турыстычныя маршруты Уладзіміра Цвірко.

Гродзенская вобл. — маршруты Мураванка, Астравец. Брэсцкая вобл. захопіць вас маршрутамі Заказель і Новая Мыш. Па Мінскай вобл. рушым маршрутамі Узда, Рубяжэвічы, Івянец. Ад Магілёўскай вобл. адзін маршрут — Асіповічы. Віцебская вобласць прадстаўлена маршрутамі Астроўна, Ідолта.

«Тэматычныя маршруты». Першы — пра жыццёвы лёс Яна Чачота. Другі не меней цікавы — «Галасы арганаў».

250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі. Кніга 2

20,00 Br

Аўтарскія турыстычныя маршруты Уладзіміра Цвірко.

Да ўвагі паважанага чытача — наступныя маршруты: па Гродзенскай вобл. — Радунь, Гнезна, Вострава; па Мінскай вобл. — Душкова і Сноў; ад Брэсцкай вобл. — Ружаны, Лыскава, Пружаны; Віцебскую вобл. прадставяць маршруты Віцебск-1 і Віцебск-2.

У рубрыцы «Тэматычныя маршруты» — вандроўка па мясцінах, дзе жыў і працаваў Напалеон Орда. Другі маршрут прысвечаны крыніцам.

250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі. Кніга 5

20,00 Br

Аўтарскія турыстычныя маршруты Уладзіміра Цвірко.

У Гродзенскай вобл. вы можаце паглядзець маршруты Гервяты, Райца, Міжэрычы. Ад Гомельскай вобл. — маршрут Гарадзец. Ад Магілёўскай — маршрут Быхаў. З Брэсцкай вобл. пазнаёмяць маршруты Ястрамбель, Моладава, з Мінскай — маршрут Макраны. Напрыканцы два маршруты з Віцебскай вобл. — Лучай і Шпакоўшчына.

Рубрыка «Тэматычныя маршруты» змяшчае маршрут пра славутага асветніка Сымона Буднага і «Да нашых Святых».

Рома едзе. Кніга 1. Кніга 2

45,01 Br

Дзве часткі нататак Ромы Свечнікава падчас вандровак па свеце без капейкі ў кішэні. Уражанні і гісторыі з розных краін свету, сабраныя пад вокладкай гэтай кніжкі, не пакінуць абыякавымі нікога, хто любіць вандроўкі і прыгоды.

 

Беларускі гістарычны і літаратурны анекдот. Кніга 2-я.

29,00 Br

Другая кніга з цыкла беларускіх гістарычных і літаратурных анекдотаў Сяргея Шапрана ўжо ў продажы.

Першая выйшла пяць гадоў таму і амаль адразу разышлася. Тады і цяпер галоўныя персанажы — асобы, якія не маюць патрэбы ў дадатковым прадстаўленні: А. Адамовіч, З. Азгур, М. Багдановіч, Р. Барадулін, Я. Брыль, В. Быкаў, Г. Бураўкін, Н. Гілевіч, П. Глебка, У. Дубоўка, У. Караткевіч, Я. Колас, А. Куляшоў, Я. Купала, І. Лучанок, Я. Маўр, А. Макаёнак, А. Міцкевіч, У. Мулявін, П. Панчанка, А. Сыс, М. Шагал — 100 герояў і 500 гісторый.

Рэальнасць і пісьменніцтва спалучаны ў кнізе так, што часам складана адрозніць вымысел ад факта. І гэта ёсць другая ўмова жанру — дакументальнасць пажаданая, але неабавязковая. Як не згадаць тут Максіма Танка: «Чытаю біяграфіі нашых класікаў. Многіх я знаў асабіста. Як іх залізаныя і прычасаныя партрэты розняцца ад тых, якімі яны былі ў сапраўднасці людзьмі, у меру святымі і ў меру грэшнымі, а не нейкімі манекенамі».

У афармленні кнігі выкарыстаны сяброўскія шаржы знакамітага мастака Кастуся Куксо.

Кніга Льва : выбранае

15,01 Br

Багдан Ігар Антоныч (Богдан Ігор Антонич, 1909–1938) – самабытны паэт, класік украінскай літаратуры. “Кнігу Льва” склалі выбраныя творы, якія ўваходзілі ў тры прыжыццёвыя зборнікі паэта (“Вітанне жыцця”, 1931; “Тры пярсцёнкі”, 1934; “Кніга Льва”, 1936), два пасмяротныя (“Зялёнае евангелле”, 1938; “Ратацыі”, 1938), а таксама тэксты, што не змяшчаліся ў асобных выданнях, у тым ліку і ў падрыхтаваным самім аўтарам (але не надрукаваным) зборніку “Вялікая гармонія” [1932–1933]. У раздзел “Накіды, планы, фрагменты” ўключаныя асобныя матэрыялы з запісных кніжак паэта. Завяршае збор выбраных твораў яго прамова “Становішча паэта”, выказаная пры атрыманні 1 студзеня 1935 г. літаратурнай узнагароды.

Пераклады з украінскай здзейсненыя найлепшымі паэтамі ХХ стагоддзя, сярод якіх Эдуард Акулін, Мікола Аляхновіч, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Сяргей Панізнік, а таксама ўкладальнік і каментатар выдання Вячаслаў Рагойша. Празаічныя фрагменты для выдання перастварыла Таццяна Кабржыцкая.

У якасці эпіграфаў выкарыстаныя ўрыўкі з прадмоў Ніла Гілевіча і Дмытра Паўлычкі да папярэдняга варыянта гэтага зборніка, які пабачыў свет у 2011 годзе ў выдавецтве “Каменяр” (Львоў) невялікім накладам. Новае выданне, здзейсненае праз 12 гадоў, – добрая магчымасць для беларускага чытача адкрыць для сябе творчасць аўтара-мадэрніста, які аказаў каласальны ўплыў на развіццё ўкраінскай паэзіі ў ХХ стагоддзі.

250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі. Кніга 1

20,00 Br

Аўтарскія турыстычныя маршруты Уладзіміра Цвірко

Kniger.by интернет-магазин книг и печатной продукции, а также сувениров и авторских работ. В наших каталогах вы найдете книги белорусских и иностранных авторов, издания на белорусском, русском и иностранных языках, учебники, историческую и бизнес литературу, периодические издания и многое другое.

Если вы ищите книгу на вечер или в подарок - обратитесь к нашим консультантам, они помогут сделать лучший выбор!

©2024 Интернет-магаизин KNIGER.BY
Указанные в каталоге цены а также наличие или доступность под заказ издания или иного товара являются ориентировочными и не являются основанием для заключения публичного договора оферты. Окончательная цена товара, а также его наличие или сроки поставки оговариваются с менеджером в момент согласования заказа.

Индивидуальный предприниматель Цимберов Роман Михайлович. Все права защищены. Свидетельство о регистрации №190200205, выдано 15.02.2001 г. Администрацией Ленинского района. Юридический адрес 220085, Минск, пр. Рокоссовского д. 85 кв. 47. Интернет-магазин зарегистрирован в торговом реесте Республики Беларусь 06 апреля 2015 г. за №267275