Результаты поиска

10 Результаты для: Кніга

Гарэзлівы пацалунак. Кніга 1

21,00 Br

Жыццё ціхай троечніцы Соні Сінічкі да непазнавальнасці змяняецца ў выпускным класе ў той дзень, калі яна прызнаецца ў каханні найлепшаму вучню школы Максіму Статкевічу. Дзеянне першай кнігі адбываецца ў сярэдняй школе аднаго з мікрараёнаў Мінска. У далейшым падзеі перанясуцца на філалагічны факультэт беларускага ўніверсітэта, экалагічны летнік і ў офіс сусветна вядомай беларускай ІТ-кампаніі.
Раман прызначаны для аўдыторыі young adult (16-25 гадоў), а таксама для ўсіх аматараў папулярнай літаратуры.

Калядны стол. Некулінарная кніга

15,00 Br

Калі гэха не кулінарная кніга, дык якая?
Гэта кніга пра вас і пра тое, што вы ўзгадаеце, пакуль буцзеце яе чытаць. Любімьм стравы, забытьм месцы і лю- дзі, з якімі вы дзялілі ежу і сваё жыццё.
Што вы любілі есці, калі былі маленькімі? Хто для вас гатаваў калісьці і для каго вы гатуеце зараз? Што вы елі апошнім разам, калі адчувалі сябе шчаслівымі?
Калі вы не можаце ўзгадаць ніводнай гісторыі, пачніце чытаць, і ўспаміны з’явяцца над гэтымі старонкамі, нібыта пара над гарачым рондалем.

КНІГА «СМАК БЕЛАРУСКАЙ КУХНІ» І НАБОР ПАШТОВАК «КУХНЯ ЭПОХІ НАПАЛЕОНА»

Кніга «Смак беларускай кухні» і набор паштовак «Кухня Эпохі Напалеона» -, пры заказе двух выданняў разам у інтэрнэт-краме Kniger.by усяго 80 рублёў. Колькасць акцыйных асобнікаў абмежавана. Дадаткова пакупнікам набора зніжка 3% на ўсе тавары ў наяўнасці ў краме 41-42 у ГЦ’ «Купалаўскі» http://www.kniger.by/books/smak-belaruskai-kukhni http://www.kniger.by/books/kukhnya-epokhi-napoleona

Беларускі палкоўнік. Кніга 2

Беларускі палкоўнік. Кніга 2

19,60 Br

Другая кніга рамана ’Беларускі палкоўнік’ — гэта працяг гісторыі магілёўскага шляхціца Канстанціна Паклонскага. Дзеяньне адбываецца ў час «крывавага патопу» 17 стагодзьдзя. На старонках кнігі ажываюць вядомыя гістарычныя постаці, а падзеі разгортваюцца ў Магілёве, Крычаве, Горадні і Новым Быхаве. Каханьне і здрады, вера ў Бога і інтрыгі, вайна і прага міру, расчараванасьць і надзея — усё гэта вымагае няпростых рашэньняў, якія давядзецца прымаць галоўнаму герою… Галоўны герой рамана пазбаўлены кніжнай зададзенасьці. Дзеяньні Канстанціна паклонскага прадбачыць цяжка. “Беларускі палкоўнік” можа доўга прадумваць плян узяцьця маленькага гораду ці мястэчка, а можа, пад уплывам асабітых эмоцый, кінуцца з купкай адданых жаўнераў на бессэнсоўны штурм Магілёва…

З водгуку Юрася бачышчы на выхад перашй кнігі рамана “Беларускі палкоўнік” . Літаратура і мастацтва, 1 жніўня 2018 г.

У траўні 2019 г., па выніках чытацкага галасаваньня на kniha.of.by раман «Беларускі палкоўнік” быў абраны “Кнігай году 2018”.

Новы Запавет і Кніга Псальмаў

11,20 Br

Пераклад з грэцкага (Textus Receptus Stephanus) ажыццявілі Сабіла Э.К., Малахаў С.А.

Гэта пераклад Новага Запавета і Кнігі Псальмаў на мову нашай нацыі. У гэтым перакладзе зроблены акцэнт на выпраўленне заўважаных духовых памылак папярэдніх перакладчыкаў. Пры перакладзе ўжыты некаторыя дыялектызмы.

Галоўная вуліца Мінска. 1880-1940 гг./ Кніга 2. Главная улица Минска. 1880-1940 гг./ Книга 2

217,00 Br

«Галоўная вуліца Мінска ( 1880 — 1940 гг .). Кн. 2» — грунтоўнае даследаванне пісьменніка і энцыклапедыста Леаніда Маракова гісторыі соцень дамоў галоўнай вуліцы Мінска — праспекта Незалежнасці, вуліцы, што цягам свайго існавання больш дзесяці разоў мяняла назвы. Гэта і гісторыя людзей, якія жылі тут, будаваліся, наведвалі крамы і тэатры. Аўтар умоўна падзяліў вуліцу на 14 кварталаў. У другой кнізе пададзены кварталы пачынаючы з 6 па 14, а таксама друкуюцца дадатак і імянны паказальнік. Выданне багата аздоблена ўнікальнымі фотаздымкамі, дакументамі, планамі, большасць з якіх друкуецца ўпершыню. Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Мінска.

Галоўная вуліца Мінска. 1880-1940 гг./ Кніга І. Главная улица Минска. 1880-1940 гг./ Книга I

55,30 Br

Леонид Моряков работал над этой книгой не один год. Книга представляет собой настоящую энциклопедию жизни Захарьевской улицы (сейчас проспект Независимости) в определенный отрезок времени (1880-1940). В книге есть описания и планы домов (от №1 до №66), тут же перечисляются имена его жителей, их биографии, по мере возможности, истории их жизни. Издание богато дополнено фотографиями, документами, планами. Для всех, кто интересуется историей Минска и его жителей.

Менскае гета

40,00 Br
Гэтая кніга, напісаная былым актывістам габрэйскага супраціву, надзвычай цікавая як жывое сведчанне аднаго з нешматлікіх ацалелых гетаўцаў. Гірш Смоляр разглядае трагічную гісторыю Менскага гета ў кантэксце агульнай палітыкі нацыстаў у дачыненні да габрэяў у Еўропе, а таксама спрабуе праліць святло на такія маладаследаваныя моманты, як дачыненні гетаўскага падполля з пазагетаўскім, стасункі габрэйскіх партызанаў з Цэнтральным штабам партызанскага руху, антысеміцкія кампаніі ў першыя паваенныя гады.
Насычаная фактамі, імёнамі герояў, ахвяраў і здраднікаў, кніга чытаецца як захапляльны раман.

Бай

35,00 Br

Твор упершыню выдаецца асобнай кнігай.

Мастачка Ульяна Наўроцкая

Юзаф Пілсудскі. 1867-1935

75,00 Br

Пераклад з польскай Яўгена Салейчука паводле выдання:
Garlicki A. Józef Piłsudski. 1867–1935. Kraków: Znak, 2012.

Фундаментальная кніга вядомага даследчыка гісторыі ХХ ст., прафесара Варшаўскага універсітета Анджэя Гарліцкага прысвечаная асобе Юзафа Пілсудскага – чалавека, якому было наканавана змяніць лёс Польшчы і польскага народа. Аўтар крытычна паставіўся да героя сваёй кнігі і на падставе вялікага шэрагу гістарычных крыніц і дакументаў стварыў падрабязную, разнапланавую карціну яго жыцця.

Kniger.by интернет-магазин книг и печатной продукции, а также сувениров и авторских работ. В наших каталогах вы найдете книги белорусских и иностранных авторов, издания на белорусском, русском и иностранных языках, учебники, историческую и бизнес литературу, периодические издания и многое другое.

Если вы ищите книгу на вечер или в подарок - обратитесь к нашим консультантам, они помогут сделать лучший выбор!

©2024 Интернет-магаизин KNIGER.BY
Указанные в каталоге цены а также наличие или доступность под заказ издания или иного товара являются ориентировочными и не являются основанием для заключения публичного договора оферты. Окончательная цена товара, а также его наличие или сроки поставки оговариваются с менеджером в момент согласования заказа.

Индивидуальный предприниматель Цимберов Роман Михайлович. Все права защищены. Свидетельство о регистрации №190200205, выдано 15.02.2001 г. Администрацией Ленинского района. Юридический адрес 220085, Минск, пр. Рокоссовского д. 85 кв. 47. Интернет-магазин зарегистрирован в торговом реесте Республики Беларусь 06 апреля 2015 г. за №267275