Результаты поиска

10 Результаты для: Кніга

Юзаф Пілсудскі. 1867-1935

75,00 Br

Пераклад з польскай Яўгена Салейчука паводле выдання:
Garlicki A. Józef Piłsudski. 1867–1935. Kraków: Znak, 2012.

Фундаментальная кніга вядомага даследчыка гісторыі ХХ ст., прафесара Варшаўскага універсітета Анджэя Гарліцкага прысвечаная асобе Юзафа Пілсудскага – чалавека, якому было наканавана змяніць лёс Польшчы і польскага народа. Аўтар крытычна паставіўся да героя сваёй кнігі і на падставе вялікага шэрагу гістарычных крыніц і дакументаў стварыў падрабязную, разнапланавую карціну яго жыцця.

Аброк. Абыдзённік: жаночыя рытуальныя практыкі.

65,00 Br

Манаграфія прысвечана жаночым рытуальным практыкам, якія ў беларусаў акрэсліваюцца назвамі «аброк» і «абыдзённік». Мэтай рытуалаў было пераадоленне экстраардынарных сітуацый: эпідэміі, эпізаотыі, вайны і іншых пагроз існава у жння соцыуму і пераадоленне экзістэнцыяльных крызісаў у жыцці асобнага чалавека. Беларусы да нашых дзён захавалі аброчныя традыцыі, гэта жывая практыка сучаснай культуры.

Кніга грунтуецца на шматгадовых матэрыялах палявых даследаванняў аўтара. Шырока прадстаўлена візуальная дакументацыя рытуальных аб’ектаў, якая наглядна паказвае працэс трансфармацыі культурнай традыцыі канца ХІХ — пачатку ХХІ ст.

Адрасуецца антраполагам культуры, мастацтвазнаўцам, фалькларыстам і тым, хто цікавіцца традыцыямі лакальных культур.

Як Васiль Змея перамог. Беларуская народная казка

24,00 Br

Беларускую народную казку пра Васіля і Змея ў апрацоўцы Алеся Якімовіча даўно палюбілі і самыя маленькія слухачы, і дарослыя. Смелы і кемлівы герой не баіцца змагацца са страшным Змеем і вучыць нас не здавацца ў самых безнадзейных сітуацыях. Гэта кніга цудоўна падыдзе для чытання перад сном. А ў вольны час дзіця самастойна або разам з дарослымі можа разглядаць ілюстрацыі таленавітай мастачкі Кацярыны Дубовік. Мноства цікавых дэталей, нечаканыя персанажы дапамагаюць развіваць маўленне, фантазію, творчыя здольнасці і эмацыйны інтэлект дзіцяці.

Кастусь Цвірка. Выбранае

12,00 Br

Кастусь Цвірка (нар. у 1934 г.) – беларускі паэт, перакладчык, гісторык, фалькларыст, этнограф, мовазнавец. Аўтар больш як дзясятка зборнікаў паэзіі, лаўрэат літаратурных
прэмій імя Міхася Стральцова і «Залаты апостраф». Ініцыятар і галоўны рэдактар праекта «Беларускі кнігазбор».
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Цішоткі і Пінжакі. Дапаможнік па творчым бізнесе.

25,00 Br

Паспяховыя творчыя прадпрыемствы яднаюць у сабе творчы і дзелавы пачатак. Кніга “Цішоткі і Пінжакі” прапануе такі падыход, які дапаможа спалучыць творчы запал з найлепшымі падыходамі да вядзення бізнесу. Кніга напісана ў забаўляльнай і вольнай манеры.

Усмешка: вершы для маленькіх

19,00 Br

Ілюстрацыі Валерыі Лукашык.

Кніга Сержука Сокалава «Усмешка» — гэта чароўны вершаваны калейдаскоп, складзены з запамінальных пачуццяў, досціпаў і назіранняў.

ШТУРМУЮЧЫ БУДУЧЫНІ АВАНПОСТЫ.

30,00 Br

Першае ў айчыннай гістарыяграфіі комплекснае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага савецкага грамадства на працягу першага дзесяцігоддзя яго існавання. Разгляданы час характарызаваўся неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў. Сэксуальная рэвалюцыя кінула выклік традыцыйнаму сямейна-шлюбнаму ладу, трансфармавала інстытут шлюбу і заснаваную на ім мараль, паставіла сэксуальнасць у грамадскі дыскурс.
Кніга напісана на багатым фактычным матэрыяле, з прыцягненнем новых архіўных крыніц і тагачасных перыядычных выданняў. Будзе цікавай як спецыялістам, так і шырокаму колу чытачоў.

Злавіць матылька. П’есы, апавяданні, прыпавесці, артыкулы, лісты

29,00 Br

Кніга ўключае творы Міколы Арахоўскага — таленавітага драматурга, мастака, чалавека з драматычным лёсам, які больш за 20 гадоў быў прыкаваны да ложка, аднак выявіў свае шматгранныя здольнасці ў драматургіі, прозе, жывапісе, чаканцы, выпальванні па дрэве, праявіў магутны дух, распавядаючы ў сваіх творах пра набалелыя праблемы ў жыцці чалавека і грамадства, адстойваючы найлепшае ў чалавеку: Годнасць, Спагаду, Любоў.
Ягоная спадчына не страціла сваёй актуальнасці і ў нашыя дні.

Янка Купала і Якуб Колас у профіль і анфас

25,00 Br

Распаўсюджанае меркаванне, што купала- і коласазнаўства — найбольш даследаваныя тэмы сучаснай беларускай гуманітарыстыкі і таму адкрыцці тут апрыёры выключаныя, наўрад ці можна назваць слушным. Прыкладам таму хоць бы гэтая кніга, дзе ўпершыню сабраны 44 сяброўскіх шаржа на Янку Купалу і Якуба Коласа.

Першыя народныя паэты Беларусі неаднойчы рабіліся героямі сяброўскіх кпінаў мастакоў, прычым як вядомых, так і забытых сёння. У іх ліку Б. Антаноўскі, Берк, Л. Бойка, В. і А. Волкавы, Е. Ганкін, Г. Дакальская, К. Елісееў, З. Паўлоўскі, І. Ігін, Я. Кашкель, Д. Красільнікаў, Кукрыніксы, М. Малевіч, С. Раманаў, Г. Розэ, А. Тарасенкаў. Аднак, нягледзячы на больш чым стогадовую гісторыю, гэты арыгінальны жанр ніколі канцэптуальна не даследаваўся, а большасць малюнкаў была, здавалася б, назаўсёды «пахаваная» ў старых часопісах і падшыўках газет. У кнізе «Янка Купала і Якуб Колас у профіль і анфас. З гісторыі сяброўскага шаржу» даследчыка беларускай літаратуры Сяргея Шапрана ўпершыню разам прадстаўлены ўсе вядомыя на сёння шаржы на песняроў, адна з несумненных вартасцей якіх у тым, што, зробленыя пераважна пры жыцці класікаў, яны сталі каштоўным сведчаннем мінулай эпохі.

VOLUMEN.1

20,00 Br

Першая кніга вершаў Міхала Бараноўскага. Прызначана шырокаму колу аматараў паэзіі.

Kniger.by интернет-магазин книг и печатной продукции, а также сувениров и авторских работ. В наших каталогах вы найдете книги белорусских и иностранных авторов, издания на белорусском, русском и иностранных языках, учебники, историческую и бизнес литературу, периодические издания и многое другое.

Если вы ищите книгу на вечер или в подарок - обратитесь к нашим консультантам, они помогут сделать лучший выбор!

©2024 Интернет-магаизин KNIGER.BY
Указанные в каталоге цены а также наличие или доступность под заказ издания или иного товара являются ориентировочными и не являются основанием для заключения публичного договора оферты. Окончательная цена товара, а также его наличие или сроки поставки оговариваются с менеджером в момент согласования заказа.

Индивидуальный предприниматель Цимберов Роман Михайлович. Все права защищены. Свидетельство о регистрации №190200205, выдано 15.02.2001 г. Администрацией Ленинского района. Юридический адрес 220085, Минск, пр. Рокоссовского д. 85 кв. 47. Интернет-магазин зарегистрирован в торговом реесте Республики Беларусь 06 апреля 2015 г. за №267275