Результаты поиска

10 Результаты для: Кніга

Вайсковыя могілкі ў Мінску : зберагаючы памяць

120,00 Br

Кніга прысвечана гісторыі Вайсковых могілак Мінска. На падставе архіўных крыніц, перыёдыкі, успамінаў мінчан упершыню грунтоўна паказана гісторыя славутага некропаля. Нададзена ўвага гістарычным, мастацкім, моўным асаблівасцям могілак. Аўтары звяртаюцца да пытання належнай аховы і вывучэння некропаля, зберажэння яго адметнасцяў — ад простых самаробных помнікаў да манументальных абеліскаў. Расповед суправаджаецца фотаілюстрацыйным матэрыялам. Спіс пахаваных з надмагільнымі інскрыпцыямі дапаможа многім сваякам у справе вывучэння генеалогіі.

Выданне разлічана на спецыялістаў у тэме некрапалістыкі, а таксама будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца беларускай гісторыяй і культурай.

Дом

49,00 Br

Гэта кніга пра нараўлянскі палац — стары дом на беразе Прыпяці, напоўнены любоўю, фартэпіяннай музыкай і сямейнымі сакрэтамі. Гэта літаратурнае даследаванне, у якім біяграфія палаца пераплятаецца з маёй асабістай гісторыяй. Таксама гэта аповед пра людзей, якія называлі палац сваім домам, і пра эпохі, што праносіліся за яго вокнамі.

Кніга спалучае элементы рэалізму і магічнага рэалізму. У ёй бронзавыя львы прагльваюцца па парку, а людзі з партрэтаў — па калідорах. Заходзячы ў дом, будзьце гатовыя: гаспадар у любы момант можа вярнуцца з вечнасці, каб адказаць на тэлефонны званок.

У кнізе шмат старых і сучасных фотаздымкаў, што дазваляе акунуцца ў атмасферу палаца, вандраваць па яго пакоях і наваколлі.

Правек ды іншыя часы

35,00 Br

Гісторыя адной вёскі ў цэнтры Польшчы і сьвету, якая ахоплівае цэлае стагодзьдзе і складаецца з кароткіх гісторый яе жыхароў і іх рэчаў, дзе паўсядзённасьць ствараецца з мноства выразных дэталяў, а рэчаіснасьць пераплятаецца з міфам.

Вольга Такарчук (нар. у 1962) – пісьменніцца, якая сьцвярджае, што ўсю інфармацыю пра яе можна знайсьці ў яе кнігах; аўтарка, у якой ёсць фэнаменальны талент, бясконцае ўяўленьне, у якой ёсьць вялізная колькасьць літаратурных ўзнагарод, прызнаньне крытыкаў і чытацкая любоў. У 2019 годзе Швэдска акадэмія ўручыла пісьменьніцы Нобэлеўскую прэмію – «за апавядальнае ўяўленьне, якое з энцыклапэдычным запалам паказвае перасячэньне межаў як форму жыцьця».

Кароткая гісторыя еўраінтэграцыі

65,00 Br

Пераклад са славацкай Кацярыны Кавалеўскай.

Гісторыя еўрапейскіх інтэграцыйных памкненняў вельмі даўняя, яе пачатак сягае ў далёкае Сярэднявечча. Еўрапейскія інтэлектуалы (яшчэ ад Дантэ Аліг’еры і П’ера Дзюбуа), кіруючыся рознымі матывамі, выказываліся за аб’яднанне еўрапейскіх краін дзеля спынення ваенных канфліктаў, мінага суіснавання, кансалідацыі намаганняў для дасягнення супольных мэтаў. Аднак сапраўднае аб’яднанне гэтых краін адбылося толькі пасля Другой сусветнай вайны. У сціслай форме аўтар разглядае ўсе этапы складанага інтэграцыйнага працэсу.

Кніга будзе карыснай для студэнтаў ВНУ, якія вывучаюць паліталогію, права, дзяржаўнае кіраванне, эканоміку, міжнародныя адносіны, а таксама для шырокага кола чытачоў.

Вянок

18,00 Br

Факсімільнае выданне 1913г.

„Вянок“ — адзіны прыжыцьцёвы зборнік вершаў беларускага паэта Максіма Багдановіча, выдадзены ў Вільні 14 лютага 1913 году „Беларускім выдавецкім таварыствам“ у друкарні Марціна Кухты накладам 2000 асобнікаў. У гісторыі нацыянальнай паэзіі ён стаў адным з лепшых узораў паэтычнага майстэрства.

Зборнік змяшчаў 92 вершы і 2 паэмы, размешчаныя на 120 старонках, якія былі аб’яднаныя па цыклах: «У зачарованым царстве», «Згукі Бацькаўшчыны», «Старая Беларусь», «Места», «Думы», «Вольныя думы», «Старая спадчына», «Мадонны». У лістах да выдаўцоў былі меркаванні дапоўніць «Мадоннаў» нізкай «Каханне і смерць» (13 вершаў) і да 5 перакладаў з нізкі «Старая спадчына» дадаць 22 пераклады вершаў французскага дэкадэнта Поля Верлена і ўтварыць раздзел «З чужой глебы». Аднак кніга выйшла без дапаўненняў і без пасляслоўя «Ізноў пабачыў я сялібы» да паэмы «Вэроніка».

Паводле лістоў у газету «Наша Ніва» М. Багдановіч меў намер уключыць у зборнік раздзелы «Каханне і смерць» і «З чужой глебы» (пераклады). Але гэтыя раздзелы не ўвайшлі ў «Вянок» і былі апублікаваны толькі пасля смерці паэта.

Казкі для дарослых

25,00 Br

Галіну Каржанеўскую мы ведаем як лірычную паэтку і паспяховага дакументаліста Але падчас са свету рэальнасці яна ладзіць вылазкі ў нетры фантазіі і містыкі. Проза ў гэтай кнізе суседнічае з творамі для сцэны, драматычнае са смешным, вымысел з праўдай жыцця.

Часткова апавяданні і п’есы друкаваліся ў перыёдыцы і ў іншых кнігах.

Астроўскі. Сонечны круг

35,00 Br

 

Біяграфія вядомага беларускага біяхіміка, заснавальніка Інстытута біяхіміі Акадэміі навук БССР акадэміка Юрыя Астроўскага напісана ў актуальнай традыцыі гісторыка-біяграфічнага жанру. Для ўзнаўлення рэальнасці аўтар выкарыстоўвае не толькі архіўныя звесткі і газетныя публікацыі, дзённікавыя нататкі і вусныя ўспаміны, але і фотаздымкі, асабістыя рэчы, візіты на месцы падзей. А разам з тым ужывае не ўласцівыя дакументалістыцы мастацкія прыёмы, якія, не скажаючы рэальнасці, дадаюць псіхалагізму, ствараюць адчуванне набліжанасці, далучанасці і суперажывання.
Герой кнігі – сапраўдны феномен у гісторыі беларускай навукі – паўстае і як даследчык, і ў іншых сваіх іпастасях: як педагог і грамадскі дзеяч, публіцыст і паэт, патрыёт і сем’янін. Кніга перадае атмасферу навуковага пошуку, закранае пытанні маральнага абавязку, праводзіць чытача праз эпізоды трыумфаў і паражэнняў, дае
слова многім прадстаўнікам школы Ю. М. Астроўскага.
Адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам, аспірантам, студэнтам медыцынскіх і прыродазнаўчых спецыяльнасцей, аматарам біяграфій вядомых асоб і ўсім, каго цікавіць навука.

Гэта не пра нас

35,00 Br

Гэтая кніга — не проста дэбют, а інтымнае падарожжа скрозь час і пачуцці. У ёй сабраныя вершы напісаныя з 2012 года. Кожны радок — гэта адбітак душэўнага стану, імгненне, якое засталося з аўтарам назаўжды.

Свой стыль аўтар называе «эма» — не столькі праз эстэтыку субкультуры, колькі праз шчырасць і глыбокую эмацыйную ўцягнутасць у кожны радок.

Ад Русi i Лiтвы да Беларусi : вытокi i генэзіс беларускага народа

42,00 Br

Гэта кніга аб нашай этнічнай і нацыянальнай тоеснасці, гісторыі нашага самаўсведамлення, нашай адметнасці. Нараджэнне любой нацыі заўсёды суправаждаецца з’яўленнем гістарычнай міфалогіі ці стварэннем такога варыянта гісторыі, у якім у якасці асноўнага суб’екта даследавання паказваецца гісторыя ўласнага народа. У нацыянальна вызначанай версіі гісторыі заўсёды ёсць свая ўнутранная логіка, свая іерархія асноўных прыярытэтаў і вартасцей. На этапе станаўлення нацыянальнай ідэнтычнасці новая нацыянальная гістарыяграфія заўсёды мае палітызаваны і міфалагізаваны характар. Гісторык с вучонага ператвараецца ў нацыянальнага ідэолага, з-пад пяра якога вымаўлёўваецца гістарычная традыцыя, уваскрашаецца пантэон нацыянальных герояў, якім супрацьстаяць адвечныя ворагі. Пра людзей, якія стваралі гэты пантэон, змагаліся за беларускую адметнасць, гэта кніга.

Радзіва «Прудок»: дзённік

32,00 Br

Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік. Аўтар гэтай кнігі – чалавек, які шукае свае месца ў гэтым свеце. Такім месцам магла стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворнік. Але сатала дзедава хата на Палессіі, на ўскрайку Беларусі, на пераскрыжаванні сусветаў. Гэта кніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэта кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сабе. Можа быць, яна пра тое, як вярнуцца да каранёў, да роднай моўнай і культурнай стыхіі і пра тое, як важна не згубіць бабуліны аповеды. А можа, пра тое, як стаць сваім для самога сабе.

Kniger.by интернет-магазин книг и печатной продукции, а также сувениров и авторских работ. В наших каталогах вы найдете книги белорусских и иностранных авторов, издания на белорусском, русском и иностранных языках, учебники, историческую и бизнес литературу, периодические издания и многое другое.

Если вы ищите книгу на вечер или в подарок - обратитесь к нашим консультантам, они помогут сделать лучший выбор!

©2024 Интернет-магаизин KNIGER.BY
Указанные в каталоге цены а также наличие или доступность под заказ издания или иного товара являются ориентировочными и не являются основанием для заключения публичного договора оферты. Окончательная цена товара, а также его наличие или сроки поставки оговариваются с менеджером в момент согласования заказа.

Индивидуальный предприниматель Цимберов Роман Михайлович. Все права защищены. Свидетельство о регистрации №190200205, выдано 15.02.2001 г. Администрацией Ленинского района. Юридический адрес 220085, Минск, пр. Рокоссовского д. 85 кв. 47. Интернет-магазин зарегистрирован в торговом реесте Республики Беларусь 06 апреля 2015 г. за №267275