Рой : тэксты і інтэрпрэтацыі
Кніга змяшчае амаль поўны збор паэтычных тэкстаў Юра Пацюпы, куды ўвайшлі раней друкаваныя зборнікі «Ноч» і «Сабака», а таксама намеркаваныя — «Сад» і «Рута». Многія вершы публікуюцца ўпершыню. Другую частку зборніка склалі выбраныя літаратуразнаўчыя артыкулы і эсэ, напісаныя на працягу трыццаці гадоў. Усе тэксты прагледжаныя і адрэдагаваныя аўтарам спецыяльна для гэтага выдання.
Літаратурная прэмія Міхася Стральцова 2022 года пастановай журы ў складзе Алены Стральцовай, Уладзіміра Някляева, Барыса Пятровіча, Міхася Скоблы і Аксаны Спрынчан прысуджана Юру Пацюпу
за захаванне класічных літаратурных традыцый, за самабытнасць і багацце паэтычнай мовы, за новыя адкрыцці ў даследаванні даўняга беларускага пісьменства.