Результаты поиска

4 Результаты для: 2010

Шклатара

35,00 Br

“Шклатара” — рэальная кропка ў рэальным горадзе ў рэальны час. Месца дзеяння: Мінск, праспект Незалежнасці, 37а, былы пункт прыёму шклатары, а цяпер — нонканфармісцкая галерэя, выдавецтва і кнігарня. Час дзеяння: канец 2010 года. Героі — рэальныя людзі падполля, постмадэрнісцкага падполля ў краіне постмадэрнісцкай дыктатуры. Рэальнасць для герояў замянілася цытатамі. Цытата на дэмакратыю, цытата на дыктатуру, цытата на нянавісць, цытата на любоў. Усё, што адбываецца, — гэта толькі гульня. Але гэтая гульня няўмольна вядзе ўсіх да катастрофы. Калі яна здарыцца 19 снежня, героі не вернуцца ў рэальнасць. Гульня ператворыцца ў нешта сярэдняе паміж рэчаіснасцю і страшным сном. Яна ператворыцца ў насланнё.

…І цуды, і страхі : эсэ, спроба рэканструкцыі

40,00 Br

Пад адной вокладкай сабраныя эсэ Вольгі Бабковай па гісторыі штодзённасці Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стст. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага часу, адно спрабуе адчуць тагачасныя колеры і смакі. Шматгадовая праца са старажытнымі рукапіснымі дакументамі дала магчымасць аўтарцы адгукнуцца ўласным голасам на «экзістэнцыяльнае рэха», якое паўстала паміж часам цяперашнім і часам мінулым. У другое, дапоўненае выданне кнігі дадаліся тры новыя тэксты: «Нашыя „бшчолы“», «Жыццё і смерць менскага земскага суддзі Грыгорыя Макаровіча» і «Тодараў дзень». Чацвёрты тэкст — «Чатыры Адамы» — нібы «выпадае» храналагічна, але шчыльна звязаны з архіўнымі росшукамі і нашай гісторыяй.
Выданне другое, першае выйшла ў серыі «Галерэя Б» у 2010 г.

Пячора

22,00 Br

«Пячора» – раман знакамітага партугальскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1998 года Жазэ Сарамагу (1922-2010). У творы пісьменнік звярнуўся да міфа аб пячоры Платона. На беларускую мову кнігу пераклала Галіна Мітраховіч.

Сям’я вясковых ганчароў прадае свой посуд у аграмадным Цэнтры, дзе людзі жывуць, працуюць, наведваюць крамы. Але іх вырабы не патрэбны ў горадзе – посуд перасталі пакупаць. Хутка і ганчары становяцца жыхарамі Цэнтра. Пераезд памяняе жыццё цэлай сям’і. Сарамагу Творчасць пісьменніка злучае ў сабе элементы традыцыйнага еўрапейскага рэалізму і магічнага рэалізму такіх аўтараў-лацінаамерыканцаў, як Габрыель Гарсія Маркес і Марыа Варгас Льёса, а таксама спалучае ў творах багатае барока і мадэрнізм з яго пазбяганнем звычайнай пунктуацыі, як у Хорхе Луіса Борхеса ці Хуліа Картасара. Сарамагу зарэкамендаваў сябе як творчы і іранічны апавядальнік. Песімістычны і сур’ёзны, ясны і элегантны – так, па версіі брытанскай газеты The Independent, можна ахарактарызаваць стыль партугальскага пісьменніка.

Скарб Вялікага Княства Літоўскага падчас Дваццацігадовай вайны (1648—1667 гг.)

30,52 Br

У гэтай працы аўтар імкнецца паказаць рэальнае функцыянаванне скарбу Вялікага Княства Літоўскага падчас вядзення гэтай дзяржавай ваенных дзеянняў у 1648—1667 гг.: фармаванне бюджэту, яго асаблівасці, тыпы падаткаў, паступленні сродкаў, іх штогадовую дынаміку і суадносіны з сапраўднымі патрэбамі, удзел палітычнага грамадства і ўсіх жыхароў краіны ў вырашэнні задач па ахове і абароне дзяржавы, а асабліва па вызваленні краіны ад непрыяцеля. Шмат увагі прысвячаецца рашэнням павятовых соймікаў ВКЛ па падатках, добраахвотнай падтрымцы скарбу з боку паветаў, а таксама пастановам Гарадзенскай канвакацыі, дзейнасці прадстаўнікоў ВКЛ на соймах пры падрыхтоўцы канстытуцый ВКЛ, асабліва на сесіях, якія адбываліся ў Літве, іх сувязі са зборам сродкаў у скарб і фармаваннем дзяржаўнага бюджэту. Робіцца спроба раскрыць асабістыя намаганні ўраднікаў ВКЛ і іншых грамадзян па абароне і вызваленні дзяржавы ад акупантаў.

Пераклад з літоўскай мовы Алеся Мікуса.

Пераклад зроблены паводле выдання: Tyla, Antanas. Lietuvos Didziosios Kunigaikstystes izdas per dvidesimtmeti kara (1648—1667). — Vilnius: Mokslo ir enciklopediju leidybos centras, 2010. — 399 p. : iliustr., zml.

Kniger.by интернет-магазин книг и печатной продукции, а также сувениров и авторских работ. В наших каталогах вы найдете книги белорусских и иностранных авторов, издания на белорусском, русском и иностранных языках, учебники, историческую и бизнес литературу, периодические издания и многое другое.

Если вы ищите книгу на вечер или в подарок - обратитесь к нашим консультантам, они помогут сделать лучший выбор!

©2024 Интернет-магаизин KNIGER.BY
Указанные в каталоге цены а также наличие или доступность под заказ издания или иного товара являются ориентировочными и не являются основанием для заключения публичного договора оферты. Окончательная цена товара, а также его наличие или сроки поставки оговариваются с менеджером в момент согласования заказа.

Индивидуальный предприниматель Цимберов Роман Михайлович. Все права защищены. Свидетельство о регистрации №190200205, выдано 15.02.2001 г. Администрацией Ленинского района. Юридический адрес 220085, Минск, пр. Рокоссовского д. 85 кв. 47. Интернет-магазин зарегистрирован в торговом реесте Республики Беларусь 06 апреля 2015 г. за №267275