Результаты поиска

6 Результаты для: 2014

Тры гісторыі

29,00 Br

За гэтую кнігу аўтар атрымаў гран-пры Прэміі імя Ежы Гедройца — 2014.

Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы васьмідзясятых і адтуль не выходзяць.

Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару.

Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону і з ёй супасці.

3 іншага боку, ёсць другі план. Метафізічны. 3 гэтай перспектывы перад намі — алхімічная гісторыя пра mysterium coniuctionis, магічны тэатр душы, персанажы якога прыбраныя ў вопратку часу.

Раман пра месцы, у якія мы патрапляем, і месцы, у якіх мы застаемся.

Зай і яблынька

19,00 Br

Ілюстрацыі Валерыі Вілкінай

Вершаваная казка вядомага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Генадзя Бураўкіна (1936-2014) вучыць свайго маленькага чытача асновам дабрыні і спагады.

Пястачкі. Лірычна-роздумны канспект жыцця…

35,00 Br

У кнізе разам сабраныя кароткія запісы Р. Барадуліна, папярэдне змешчаныя ў ягоным 11-томным выданні «Дзеннікі і запісы. 1951-2014», друкаваным у 2015-2022 гадах. Разнастайныя зацемкі хораша дапаўняюць партрэт паэта, летапіс яго жыцця, інтарэсаў і назіранняў.

Танец мядзведзяў

39,01 Br
Вітольд Шаблоускі аўтаспынам аб’язджае Косава, падвозіць мясцовых на Кубе на старэнькім пежо, знаёміцца з бяздомнай полькай на лонданскім вакзале, праходзіць украінскую мяжу разам з перакупамі на кантрабандным аўтамабілі, размаўляе з албанскімі будаўнікамі ды грэчаскімі бізнесоўцамі… Усё дзеля таго, каб пачуць рэальныя гісторыі людзей, якія жывуць у перыяд трансфармацый. Для кожнага героя наступіў новы час, але ці змяніліся старыя звычкі?
Тое самае ў кнізе адбываецца з мядзведзямі-танцорамі. Яшчэ ў пачатку 2000-х у Балгарыі вучоных мядзведзяў можна было сустрэць папросту ў гарадскім транспарце. Яны жылі у сем’ях цыганоў, якія іх дрэсіравалі. Пазней дрэсіроўку забароняць, адмысловая арганізацыя «Чатыры лапы» будзе вучыць звяроў зноў жыць на волі. Як будзе давацца мядзведзям такая навука?
Кнiга “Tańczące niedźwiedzie” пабачыла свет у 2014 годзе. 3 таго моманту выйшлі пераклады на ангельскую, нямецкую, кітайскую, славацкую, нарвежскую, фінскую, гішпанскую і іншыя мовы свету.

Чорнае неба : выбраныя вершы

15,01 Br

У 2014 годзе ісландскі паэт Адальстэйн А. Сігюрдсан быў госцем Міжнароднага паэтычнага фестывалю імені Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”. Вынікам візіту зрабілася гэтая кніга ў перакладзе Марыі Пушкінай: выбраныя творы з кніг “Вершы зямлі” (1985), “Вершы мроі” (1992), “Цвярдыня сэрца” (2007), “Дамы не бываюць самотныя” (2011), “Аўтапартрэты” (2012), “Летняя поўня” (2016). “Дэма-версія” гэтага выдання ўбачыла свет у 2015 годзе ў выдавецтве “Крок” (Тэрнопаль). У гэтым выданні яе дапаўняюць найноўшыя пераклады, а таксама, у якасці паслямовы, – эсэ полацкага этнографа і паэта Уладзіміра Лобача, якое на ўзроўні знакаў збліжае Беларусь і Ісландыю.

Кніга адрасуецца аматарам паэзіі, зацікаўленым у паэтычных ландшафтах свету. Яна распачынае паэтычную серыю “Вершы на асфальце”, у якой стваральнікі мяркуюць раскрываць чытачам далёкія і блізкія краіны праз прызму паэзіі.

Шлях старалітоўскай рэлігіі

Шлях старалітоўскай рэлігіі

30,01 Br

Кніга Ёнаса Трынкунаса (1939-2014), запачаікавальніка этнакультурнага руху ў Літве ў 1960-я, заснавальніка і шматгадовага лідара Літоўскай супольнасці балцкай веры «Рамува»,- маштабная, напісаная з «паганскага» гледжання гісторыя Літвы, ад найдаўнейшых летапісных часоў і да нашых дзён.

Kniger.by интернет-магазин книг и печатной продукции, а также сувениров и авторских работ. В наших каталогах вы найдете книги белорусских и иностранных авторов, издания на белорусском, русском и иностранных языках, учебники, историческую и бизнес литературу, периодические издания и многое другое.

Если вы ищите книгу на вечер или в подарок - обратитесь к нашим консультантам, они помогут сделать лучший выбор!

©2024 Интернет-магаизин KNIGER.BY
Указанные в каталоге цены а также наличие или доступность под заказ издания или иного товара являются ориентировочными и не являются основанием для заключения публичного договора оферты. Окончательная цена товара, а также его наличие или сроки поставки оговариваются с менеджером в момент согласования заказа.

Индивидуальный предприниматель Цимберов Роман Михайлович. Все права защищены. Свидетельство о регистрации №190200205, выдано 15.02.2001 г. Администрацией Ленинского района. Юридический адрес 220085, Минск, пр. Рокоссовского д. 85 кв. 47. Интернет-магазин зарегистрирован в торговом реесте Республики Беларусь 06 апреля 2015 г. за №267275