Результаты поиска

10 Результаты для: 2022

Сняжынка. Зборнік хайку

8,00 Br

Першая публікацыя хайку Адама Глобуса адбылася ў далёкім 1983 годзе ў часопісе «Бярозка», з таго часу ягоныя вершы з сямнаццаці складоў друкаваліся ў розных краінах і на розных мовах, нават на радзіме хайку – у Японіі – яны з’яўляліся ў часопісах і альманахах. За сорак гадоў працы ў жанры хайку Адам Глобус напісаў і надрукаваў шмат такіх вершаў, але ўпершыню яны сабраны пад вокладкай адной невялікай кнігі з прахалоднай і паўночнай назвай «Сняжынка».

Сарматыя.

15,00 Br

Другое выданне эпісталярнай паэмы Марыі Мартысевіч «Сарматыя». Тэкст, які спярша публікаваўся ў фэйсбуку, здабыў прыхільнасць чытачоў, а пасля сабраў за тры дні краўдфандынгу сродкі на выданне асобнай кнігай, якая пабачыла свет напрыканцы 2018 году, атрымала дзве літаратурныя прэміі ў Беларусі, была выдадзеная ў Аўстрыі, Расіі і Польшчы ды існуе ў выглядзе саўнддрамы SarmaTY/Ja і аднаіменнага музычнага альбому 2022 году Паліны Дабравольскай.

У новым выданні паэма друкуецца ў кірылічным варыянце і лацінкай з нязначнымі аўтарскімі праўкамі.

Беларуская лінгвістычная тэрмінаграфія: генезіс, структура, тыпалогія

60,00 Br

У манаграфіі абгрунтоўваецца канцэпцыя поліаспектнага апмсання беларускага металінгвістычнага кантынуума на падставе сістэматызацыі храналагічных, структурна-кантэнтных і тыпалагічных характарыстык беларускіх слоўнікаў лінгвістычных тэрмінаў. Вывучаецца гісторыя ўкладання аўтаномных і інкарпараваных слоўнікаў, вызначаюцца іх мега-, макра-, мікраструктурныя параметры, функцыянальныяасаблівасці і спецыфіка метамовы. Распрацоўваецца тыпалогія існуючых тэрмінаграфічных крыніц.

Далман. Асоба і міф.

20,00 Br

У кнізе на матэрыялах палявых экспедыцый на тэрыторыі Паўночна-Заходняй Беларусі прадстаўлены феномен знахарства, які да сёння займае віднае месца ў мясцовай этнакультурнай тра- дыцыі. У цэнтры ўвагі — фігура Міхаіла Уладзіміравіча Далама- нава. Рускі патомны дваранін, які меў найвышэйшы маральны аўтарытэт у досыць невялікім кутку Глыбоччыны і Пастаўшчыны, у паваенныя дзесяцігоддзі зрабіўся сапраўднай легендай з лака- нічным найменнем «Далман». Успаміны і аповеды пра яго раз- гортваюцца ва ўнікальную і парадаксальную сваёй выключнасцю жыццёвую гісторыю.
Кніга будзе цікавая этнографам, фалькларыстам, краязнаў- цам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай роднага краю.

Беларуская народная вышыўка. Процяг. У дзвюх частках. Частка 1. Дапаможнік. Частка 2. Узорнік

51,00 Br

Першая частка кнігі народнага майстра Беларусі Галіны Рудніцкай, напісаная на аснове шматгадовага даследавання беларускай народнай вышыўкі ,з’яўляецца дапаможнікам па вывучэнні найбольш старажытнай традыцыйнай тэхнікі вышыўкі — процяга. У кнізе падрабязна апісаная тэхналогія выканання гэтай вышыўкі і прыведзеныя схемы ўзораў для яе засваення. Рэкамендуецца для выкладчыкаў беларускай народнай вышыўкі, кіраўнікоў гурткоў, майстроў вышыўкі, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца традыцыйнай беларускай вышыўкай як відам народнага мастацтва.

Другая частка кнігі Галіны Рудніцкай змяшчае схемы ўзораў для вышыўкі процягам, характэрным для розных этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі. Рэкамендуецца для выкладчыкаў беларускай народнай вышыўкі, кіраўнікоў гурткоў, майстроў вышыўкі, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца традыцыйнай беларускай вышыўкай як відам народнага мастацтва.

Цель-Минск!

30,00 Br

Будучи важным транспортным узлом и административным центром на оккупированной территории Минск в 1942-1944 г. подвергался бомбардировкам советской авиации. Особое значение удары по целям в Минске приобрели в связи с операцией «Багратион». В книге подробно исследуются удары и потери советской авиации связанные с вылетами на Минск и минский регион. Впервые рассматривается система немецкой зенитной артиллерии ПВО г.Минска.

Легендарные первопроходцы. В двух томах.

120,00 Br

Книгу «Легендарные первопроходцы» подготовил член Военно-научного общества Вооружённых сил Республики Беларусь ветеран Вооружённых Сил СССР полковник в отставке Коваль А. А. Публикуя книгу, её создатель ставил цель: — повествуя о легендарных подвигах героев Великой Отечественной войны, способствовать преемственности славных дел предшественников современными гражданами, прежде всего молодыми людьми, настоящими и будущими защитниками Родины, высокого патриотизма и готовности встать на защиту Беларуси.

1984

27,00 Br

Новае выданне легендарнага рамана Джорджа Оруэла «1984». Самая знакамітая антыўтопія ў сусветнай літаратуры, раман-папярэджанне пра пагрозу, якую нясуць аўтарытарныя і таталітарныя рэжымы сучаснаму грамадству.

Пераклад з англійскай мовы Сяргея Шупы.

Ферма жывёлаў

22,00 Br

У сатырычнай аповесці знакамітага англійскага пісьменніка адлюстравана жыццё грамады жывёлаў, якія выгналі з фермы «Маёнтак» яго жорсткага гаспадара містара Джонса. Свабода і роўнасць сярод жывёлаў хутка ператварыліся ў дыктатуру свінні па мянушцы Напалеон. Оруэл выдатна паказаў працэс перараджэння камуністычных прынцыпаў бескласавага грамадства і народаўладдзя ў утопію таталітарызму і гвалту.

Персеполіс

65,00 Br

Жорсткая і поўная катаклізмаў гісторыя Ірана накладаецца на гісторыю сям’і Маржан Сатрапі, а найперш – на яе прыватную гісторыю сталення. Дзёрзкая, свабодалюбівая і адначасова разгубленая перад жыццём Маржан пераносіць шматлікія выпрабаванні, выбудоўвае свой свет і шукае ўласную ідэнтычнасць.

Шчырасць рэфлексіі, захапляльнасць аповеду і гумар, якім часта за глушаецца боль, зрабілі «Персеполіс» адным з самых папулярных твораў аўтаркі.

©2020 Интернет-магаизин KNIGER.BY Индивидуальный предприниматель Цимберов Роман Михайлович. Все права защищены. Свидетельство о регистрации №190200205, выдано 15.02.2001 г. Администрацией Ленинского района. Юридический адрес 220085, Минск, пр. Рокоссовского д. 85 кв. 47. Интернет-магазин зарегистрирован в торговом реесте Республики Беларусь 06 апреля 2015 г. за №267275