Описание
310 стр. год издания 2016Издательство Папуры
Серия Мая беларуская кніга
Авторство
Янка Маўр
12,00 Br
Дзеянне рамана «Амок», назвай якога Янка Маўр кінуў творчы выклік вядомаму аўстрыйскаму пісьменніку Стэфану Цвейгу, адбываецца на інданезійскай выспе Ява. Паўстанне тубыльцаў супраць галандскіх каланізатараў на караблі «Саардам» хутка ператварылася ва ўпартую барацьбу прыгнечаных за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне. Амок, паводле беларускага класіка, — гэта раптоўнае неўтаймоўнае псіхічнае захворванне, асляпленне роспаччу і адчаем ад галечы і бядотаў, якое ў стане афекту прыводзіць да крывавай лазні.
Энцыклапедычныя веды і грунтоўнае знаёмства з дакументамі, памножаныя на творчае ўяўленне і пісьменніцкі талент, дазволілі Янку Маўру стварыць надзвычай цікавае і адметнае мастацкае палатно.
Отзывы
Обзоров продукта пока не оставили.