Описание
319 стр. год издания 2023Издательство Беларуская навука
Авторство
Я. М. Сахута
45,01 Br
Выданне прысвечана арыгінальнаму, цікаваму, калісьці даволі пашыранаму, затым практычна забытаму, а сёння адроджанаму на новым узроўні віду народнай творчасці – мастацкаму выразанню з паперы. Адрадзіўшыся ў наш час фактычна з небыцця, выцінанка (выразка, выстрыганка) за кароткі перыяд заявіла пра сябе як адметны мастацкі феномен; яна з’яўляецца кампанентам ці суб’ектам разнастайных выставак, фестываляў, святаў, конкурсаў, ёю займаюцца ў дзіцячых садках, школах, студыях, дамах і цэнтрах рамёстваў, нават у вышэйшых навучальных установах. У 2021 г. беларуская выцінанка ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыкакультурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
У прапануемым выданні разглядаюцца і асвятляюцца гісторыя, сучасны стан, мастацкія асаблівасці, еўрапейскі кантэкст, нацыянальная адметнасць беларускай выцінанкі.
Для шырокага кола чытачоў.
Отзывы
Обзоров продукта пока не оставили.