Описание
440 стр. год издания 2024Издательство ІВЦ Мінфіна
Авторство
Аляксандра Валодзіна
75,00 Br
Манаграфія прысвечана гісторыі вальдэнсаў, адзінага “ерэтычнага” руху эпохі Сярэднявечча, які захаваўся да нашага часу. Распавядаецца пра ўзнікненне руху і яго пашырэнне ў розных рэгіёнах Еўропы – ад Іспаніі да Польшчы. Раскрываюцца асаблівасці функцыянавання вальдэнскіх абшчын у розных грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных абставінах. Падрабязна разглядаюцца агульныя і рэгіянальныя рысы веравучэння вальдэнсаў. У кнізе апублікавана больш за 90 разнастайных дакументаў, датычных гісторыі вальдэнсаў, у перакладзе аўтара з лацінскай на беларускую мову. Кніга будзе карысная як навукоўцам, так і шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй рэлігіі, ерэтычных рухаў, інквізіцыі, эпохай Сярэднявечча.
Больш аргументаў, чаму менавіта яе трэба купіць
❤️🔥 Унікальная ва ўсёй Усходняй Еўропе (пра вальдэнсаў няма асобных даследаванняў);
🎓 Навуковая праца з усімі спасылкамі, але напісаная простай і зразумелай мовай нават не падрыхтаванаму чытачу;
👑 Рэцэнзіі ад прызнаных прафесараў — спецыялістаў у тэме;
😎 Магчымасць разабрацца ў тым, хто такія — еўрапейскія ерэтыкі;
🏺 Паглыбленне ў атмасферу Сярэднявечча праз пераклады, недаступныя на іншых усходнеславянскіх мовах.
Отзывы
Обзоров продукта пока не оставили.