Описание
470 стр. тираж 50, год издания 2020Издательство Выдавец Цымбераў Р.М.
Серия ТАКАЯ ИСТОРИЯ
Авторство
Збігнеў Жакевіч
48,00 Br
Аўтабіяграфічная мастацкая трылогія «Віленскі трыптых» прысвечана гадам, пражытым пісьменнікам у Беларусі, і ўяўляе сабой пераклад на беларускую мову трох унікальных па мастацкай задуме і прыёмах аповесцяў. Падзеі дзяцінства пісьменніка падаюцца вачыма дзіцяці ў суправаджэнні ўжо сталых яго разважанняў аб уласным лёсе, цывілі-
|зацыйна-палітычных зменах пасля прыходу савецкай улады і аб рэлігійна-светапоглядных пытаннях . Дзея трылогіі разгортваецца на фоне жыцця сям’яў бацькі і дзеда, дробнага памешчыка з-пад Крэва, пачынаючы з 1938 па 1946 год, закранае мірнае жыццё сям’і ў Маладзечне і выжыванне пад нямецкай акупацыяй. Кніга поўнасцю апалітычная, прасякнутая гістарычнымі ведамі, пачуццём любові да зямлі продкаў, этнічнага прабачэння і паяднання. Другая па ліку аповесць трылогіі —«Род Абачаў» — напісана ў жанры гімнічнай прозы, несустраканым дагэтуль у Беларусі, гэта непаўторны гімн любові да Айчыны.
|Кніга можа служыць узорам літаратурнага майстэрства для літаратараў усіх узростаў.
Отзывы
Обзоров продукта пока не оставили.