Описание
124 стр. год издания 2022Издательство А. М. Янушкевіч
Авторство
Наваль Саадаві
29,00 Br
Аповесць «Жанчына на нулявым пункце» егiпецкай пiсьменнiцы, абаронцы правоў жанчын, доктаркi Наваль Саадавi была выдадзена ў 1975 годзе. За адкрытыя выказваннi супраць дамашняга гвалту i дзiкунскiх звычаяўу — у прыватнасцi, жаночага абразання, ахвярай якога i сама стала ў дзяцiнстве, а таксама за крытыку ўрада i прэзiдэнта яна перажыла пазбаўленне волi i пераслед з боку ўлад i iсламiстаў. Егiпецкiя выдаўцы у свой час адмовiлiся друкаваць кнiгу, таму уўпершыню яна выйшла ў свет у Лiване. Пасля яна была апублiкаваная на дваццацi дзвюх мовах, а цяпер i па-беларуску.
Сюжэт твора заснаваны на аповедах зняволенай, з якой Наваль Саадавi як псiхiятарка сустракалася ў турме Аль-Канатыр. Жанчына, асуджаная на пакаранне смерцю за забойства, пагадзiлася распавесцi гiсторыю свайго жыцця. Кнiга ўяўляе сабой падрабязную споведзь Фiрдоус, якая паўстала адзiна магчымым для сябе спосабам супраць жорсткага патрыярхальнага грамадства. Прыхаваны i непрыхаваны гвалт, абыякавасць i абясцэньванне шчырых пачуццяў з боку мужчын, зняверанасць i расчараванне ўрэшце зрабiлi з дзяўчынкi, дзяўчыны, жанчыны — забойцу. Яна чакае ўласнай смерцi як канчатковага вызвалення ад беспрасветнай несправядлiвасцi свету i таму не будзе прасiць лiтасцi за свой бунт.
Отзывы
Обзоров продукта пока не оставили.