Описание
416 стр. год издания 2016Издательство Папуры
Серия Мая беларуская кніга
Авторство
Якуб Колас
15,00 Br
Народны паэт Беларусі Якуб Колас нездарма лічыцца класікам нашай літаратуры. Менавіта ім створаны нацыянальны літаратурны канон, узор, на які арыентавалася не адно пакаленне беларускіх пісьменнікаў. Творы Коласа заслужана сталі хрэстаматыйнымі. Разам з тым менавіта школа прывучыла нас глядзець на пісьменніка толькі як на стваральніка “энцыклапедыі сялянскага жыцця”. І ўсё ж не трэба забываць, што Колас перад усім філосаф, які надзвычай тонка адчуваў жыццё! Каб пабачыць і палюбіць “іншага” Коласа, варта звярнуцца да “Казак жыцця” і “Сымона-музыкі”. Гэтыя творы, поўныя алегорый і метафар, насамрэч адлюстроўваюць рэальнае жыццё пісьменніка, поўнае змагання за сябе і сваю краіну. Але паглядзіце, як творча асэнсоўвае ён жыццёвы матэрыял, ператвараючы пакуты ў казкі і паэму!
Отзывы
Обзоров продукта пока не оставили.