«Колер Беларусi» Мiхала Анемпадыстава — пераканаўчы прыклад рэалізацыі канцэпцыі «дзеяння» ў дачыненні да спадчыны, якую аўтар прымае з падзякай, разуменнем патэнцыялу і упэўненасцю ў развіцці. Гэта навуковыя штудыі універсальнага культурнага феномену «колер» і альбом, якi візуальна яго распрацоўвае. Адно толькі дву-адзінства гэтых якасцяў робіць кнігу праектным даследаваннем.
«Колер» — цэласны свет колеру, у якім існуе Беларусь як у прасторы, фізічнай і
ментальнай, — Міхал Анемпадыстаў даследуе па вектарах рэальных фарбаў. Але і ўсяго,
што з імі звязана: у этнакультуре, гісторыі, геаграфіі, этымалогіі, семіётыцы, мастацтве, гісторыі, літаратуры, эстэтыцы, тэалогіі. Шырокі даведачны апарат кнігі складаюць подпісы да ілюстрацый (177) і спіс спасылак (184), што дае магчымасць вывучаць кнігу як праект, прычым, і з адукацыйнай, і з практычнай мэтамi.
Отзывы
Обзоров продукта пока не оставили.