Описание
26 стр. год издания 2024Издательство Słowianka
Авторство
Маляваныч (Аляксандр Ждановіч)
30,00 Br
«Пра што мараць хлопчыкі і дзяўчаткі? Пра порцыю смачнага марозіва? А можа, пра новы смартфон ці камп’ютарную гульню? А ці ведаеце вы, пра што марыла адна гарэзлівая дажджавая Кропля, калі ляцела са страшэннай вышыні на зямлю? Даведаецеся пра гэта і яшчэ пра шмат што, прачытаўшы казку «Кропля ў космасе». Напісаў яе адзін чароўны дзядзька, які так даўно жыве на свеце, што, калі вашыя мамы і таты былі такія, як вы цяпер, ён ужо расказваў ім казкі перад сном! Бо жыццё – гэта цуд! Як добрая казка!
Ваш Маляваныч»
Аляксандр Ждановіч, беларускі актор, зрабіуся вядомым некалькім пакаленням гледачоў дзякуючы вобразу добрага Маляваныча з культавай дзіцячай праграмы «Калыханка».
Унікальнасць гэтай кніжкі у тым, што ўпершыню актор і вядоўца выступае як аўтар.
Iлюстрацыі Эльгі Паповай.
Отзывы
Обзоров продукта пока не оставили.