Описание
год издания 2017Издательство Минск Технология
Авторство
Лякін У.
150,01 Br
Кніга знаёміць чытачоў з малавядомай старонкай айчыннай гісторыі. Яна апавядае пра ўдзел нашых продкаў у 1807–1815 гадах у элітных фармаваннях французскай арміі – гвардыі Напалеона. Яны апынуліся ў адным шыхце пад Імператарскімі арламі з адной высакароднай мэтай: вярнуць незалежнасць нашай Радзіме. Іх бліскучыя перамогі пад Самасьерай, Эслінгам, Ваграмам ды ў іншых бітвах цалкам апраўдваюць словы Напалеона: “Вы вартыя маёй Старой гвардыі! Вы – найлепшая кавалерыя!” Рухаючыся следам за аўтарам, чытачы трапяць не толькі на палі бітваў у Іспаніі, Расеі, Германіі, Францыі, але і на велічныя парады, пазнаёмяцца са штодзённым жыццём і падрыхтоўкай кавалерыстаў, іх зброяй, дачыненнямі з вядомымі французскімі камандзірамі і баявымі сябрамі. У дадатку змешчаны кароткія біяграфічныя звесткі пра больш за тысячу нашых суайчыннікаў-гвардзейцаў. Шмат хто з дапытлівых чытачоў пазнае сярод іх сваіх прадзедаў.
Кніга прызначана для ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і сваім радаводам.
Отзывы
Обзоров продукта пока не оставили.