Описание
350 стар., фармат 84×108/32, наклад 500, мяккая вокладка, каляровыя и чорна-белыя малюнкі
Галіяфы 2015 Бібліятэка новага часу
Мельнікаў I.
140,00 Br
Выданне прысвечана аналізу гісторыі савецка-польскага памежжа ў міжваенны перыяд. Акрамя гэтага ў кніге вялікая ўвага надаецца гісторыі Заходняй Беларусі, працэсу стварэння савецкіх абарончых умацаванняў на мяжы з Польшчай пад Мінскам, падзеям уз’яднання заходнебеларускага рэгіёну з БССР у верасні 1939 года, а таксама гераічнай абароне Заслаўя ў чэрвені 1941 года.
“Гісторыя былой савецка-польскай мяжы, якая на працягу дваццаці гадоў падзяляла Беларусь, нажаль, мала вывучалася ў айчыннай гістарыяграфіі. Між тым гэты гістарычны сюжэт заслугоўвае вялікай увагі з боку сучасных беларусаў. Мяжа паміж Другой Рэччу Паспалітай і БССР была, па сваёй сутнасці, мяжой паміж цывілізацыямі. Беларусы на Усходзе і Захадзе краіны жылі па іншых законах, правілах традыцыях і звычаях. Мяжа ўплывала на жыццё тысяч нашых суайчыннікаў па той і гэты яе бок”, — адзначае аўтар кнігі.
|“Гісторыя былой савецка-польскай мяжы, якая на працягу дваццаці гадоў падзяляла Беларусь, нажаль, мала вывучалася ў айчыннай гістарыяграфіі. Між тым гэты гістарычны сюжэт заслугоўвае вялікай увагі з боку сучасных беларусаў. Мяжа паміж Другой Рэччу Паспалітай і БССР была, па сваёй сутнасці, мяжой паміж цывілізацыямі. Беларусы на Усходзе і Захадзе краіны жылі па іншых законах, правілах традыцыях і звычаях. Мяжа ўплывала на жыццё тысяч нашых суайчыннікаў па той і гэты яе бок”, — адзначае аўтар кнігі.
|Аўтар прысвяціў кнігу сваім дзедам, удзельнікам Другой Сусветнай вайны.
|У межваеннае дваццацігоддзе Заслаўе па сутнасці выконвала тую ж функцыю, што Брэст сёння. У горадзе Ізяслава размяшчалася інфраструктура 15-га атрада памежных войскаў НКУС БССР. Жыхары населеных пунктаў, якія знаходзіліся побач, як маглі, карысталіся з жыцця на “мяжы цывілізацый”. З пачатку 1930-х гадоў ля мястэчка пачынае будавацца Мінскі ўмацаваны раён Чырвонай Арміі.
|Дарэчы, асобны раздзел кнігі прысвечаны гісторыі аднаго з батальённых раёнаў МіУРа. Падзеі уз’яднання Заходняй Беларусі і БССР у верасні 1939 года таксама наклалі свой адбітак на заслаўскае памежжа. Пра гэта, а таксама пра мужную абарону старажытнага горада ў чэрвені 1941 года, у якой, акрамя чырвонаармейцаў прымалі ўдзел і савецкія памежнікі расказваецца ў новай працы Ігара Мельнікава.
|Асобная глава кнігі прысвечана аналізу “белых плям” у гісторыі Другой Сусветнай вайны. Нарэшце, апошні раздзел знаёміць чытачоў з малавядомымі старонкамі мінуўшчыны Беларусі і цікавымі фактамі з жыцця людзей, якія залатымі літарамі ўпісалі свой лёс у гістарычны летапіс нашай краіны. Кніга напісана на падставе шматлікіх дакументаў з архіваў Беларусі, Польшчы, Расіі і іншых краін, успамінаў сведкаў эпохі і матэрыялаў з асабістай калекцыі аўтара.
|Кніга ўтрымлівае больш за 100 унікальных архіўных здымкаў
350 стар., фармат 84×108/32, наклад 500, мяккая вокладка, каляровыя и чорна-белыя малюнкі
Галіяфы 2015 Бібліятэка новага часу
Мельнікаў I.
Отзывы
Обзоров продукта пока не оставили.