Описание
208 стр. год издания 2021Издательство Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Авторство
Ю. У. Жыгамонт
54,00 Br
«У камянёў доўгая памяць», – сведчыць даўнейшая прымаўка. Кіруючыся гэтым дэвізам, Юрый Жыгамонт, аўтар і вядучы папулярнай перадачы «Падарожжа з Жыгамонтам» (раней выходзіла на беларускім тэлебачанні пад назвай «Падарожжа дылетанта», «Прыгоды дылетанта» і «Новыя прыгоды дылетанта»), выпраўляецца ў нічым не выбітныя на першы погляд беларускія вёсачкі і ў кожнай знаходзіць багатую на падзеі гісторыю, адметны след людзей, якія ўладкоўвалі і абаранялі гэтую зямлю, будавалі і разбуралі мясцовыя замкі і храмы, кахалі і ненавідзелі, марылі і стваралі. У нататніку слыннага вандроўніка знайшлося месца і для адметных казак ды паданняў, звязаных з паходжаннем пэўных вёсак і мястэчак у Аршанскім, Барысаўскім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Лідскім, Ляхавіцкім, Пастаўскім, Івацэвіцкім, Карэліцкім, Мёрскім і многіх іншых раёнах, куды сапраўды цікаўны падарожнік цяпер абавязкова пажадае завітаць.
Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў.
Отзывы
Обзоров продукта пока не оставили.