Описание
200 стр. год издания 2022Издательство БудМедыяПраект
Авторство
Скварчэўскі Дз.В.
39,01 Br
У прадстаўленай кнізе канцэптуальна вызначаны і распрацаваны феномен фарміравання і развіцця астранамічных ведаў у Вялікім Княстве Літоўскім. На аснове разнастайнага матэрыялу крыніц аўтар прапанаваў мадэль уяўленняў жыхароў ВКЛ пра Сусвет, у якой спалучаліся традыцыйныя і навуковыя веды. Раскрыта роля астранамічных ведаў і ўяўленняў і вызначана іх месца ў сістэме дахрысціянскіх вераванняў насельніцтва ВКЛ, а таксама выяўлены адносіны хрысціянская царквы да астраноміі, ступень і значнасць уплыву астранамічных ведаў на развіццё хрысціянскай касмалогіі. Асобна разглядаецца значэнне і сэнс апісанняў астранамічных з’яў у помніках беларуска-літоўскага летапісання. Аўтарам паказана спецыфіка працэсу станаўлення навуковай астраноміі ў ВКЛ, які адбываўся пад уплывам Рэнесансу ў рэчышчы агульнаеўрапейскай традыцыі.
Выданне скіравана на папулярызацыю гісторыка-астранамічных ведаў і прызначана для гісторыкаў, даследчыкаў навукі і культуры, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй.
Отзывы
Обзоров продукта пока не оставили.