Описание
год издания 2014Издательство ТАА Інбелкульт
Серия Кнігі ARCHE
Авторство
Цёмушаў В. М.
29,00 Br
Аўтар кнігі– вядомы беларускі гісторык і картограф, які ў 2011 годзе заўчасна памёр пасля цяжкай хваробы ва ўзросце ўсяго толькі 36 гадоў. У дадзенай кнізе фактычна падсумоўваецца тое, што ён паспеў за сваё кароткае жыццё зрабіць. Асобныя раздзелы кнігі ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі дазваляюць прасачыць трансфармацыю ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага на працягу XIV — першай паловы XVI ст. Вызначэнне літоўска-маскоўскай мяжы разглядаецца на фоне развіцця адносін дзвюх найбуйнейшых дзяржаў Усходняй Еўропы, ВКЛ і Вялікага Княства Маскоўскага: ад першых тэрытарыяльных кантактаў і канфліктаў другой паловы XIV ст. да ўсталявання трывалай мяжы і памежных войнаў XV — першай трэці XVI ст. Асобны раздзел прысвечаны лёсу Гомейскай воласці, якая на працягу доўгага часу займала памежнае становішча паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім. У дадатку змешчаны працы аўтара па праблемах гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і рэгіянальнай гісторыі, звязаныя з агульнай тэмай. Каштоўнасць кнігі ўзмацняюць падрыхтаваныя аўтарам гістарычныя карты (усяго 31, з іх 25 каляровыя), шэраг з якіх надрукаваныя ўпершыню. Кніга выйшла ў цвёрдай вокладцы.
Отзывы
Обзоров продукта пока не оставили.