Описание
86 стр. год издания 2023Издательство Skarynichy
Авторство
Наста Кудасава, Святлана Дземідовіч
55,00 Br
Кніга «Побач» — гэта ілюстраваны збор вершаў, які распавядае пра адзіноту і надзею, пра пошук сябе і радзімы ў шалёных варунках рэчаіснасці. Нітуючы асабістае і гістарычнае, моўнае і візуальнае, зборнік паказвае шматаблічны свет растрывожанага сучаснасцю чалавека: ад роспачы і зняверанасці да захаплення жыццём. Гэта кніга цяпла і памяці, кніга дарогі і станаўлення. Застацца «побач» на гэтым шляху — значыць захаваць чуласць і цяпло, не згубіць у полі зроку іншага чалавека, не адвярнуцца адно ад аднаго.
Аляксандр –
Кніга «Побач» — прыгожае і незвычайнае спалучэнне вершаў і графікі. Выглядае, што кніг падобнага фармата ў Беларусі яшчэ не выпускалі. Чытаючы глыбокія і чуллівыя вершы, вы адначасова назіраеце расказ у карцінках.
Нават калі вы не з’яўляецеся апантаным прыхільнікам паэзіі, па гэтай кнізе можна павольна сёрфіць, углядаючыся ў магічныя ілюстрацыі.
Анёла –
Атрымала сапраўдную асалоду ад гэтага выданьня. Вершы, ілюстрацыі, цудоўнае выданьне! Для тых , хто сапраўды любіць паэзію, мастацтва эстэтыку- гэтая кніга- абавязковы набытак, як кажуць “маст хэв”. Шчыры дзякуй усім, хто працаваў над ёй.