Описание
200 стр. год издания 2025Издательство Выдавец Цымбераў Р.М.
35,00 Br
Пер. са стараіспанскай Я. Лапаткі; Л. Баршчэўскага
Класічны твор іспанскага гераічнага эпасу пад назвай «Спеў пра Майго Сіда» быў складзены невядомым аўтарам у ХІІ стагоддзі, але дайшоў да нас у пашкоджаным спісе з 1307 г. Галоўны яго герой – рэальная гістарычная асоба, Радрыга (Руй) Дыяс, адважны ваяр і мудры правадыр, які атрымаў ад сваіх праціўнікаў, мусульман-маўраў, мянушку Мой Сід («гаспадар»).
Першы пераклад твора на беларускую мову, зроблены з мовы арыгінала, ствараўся аўтарам перакладу «Калевалы» Якубам Лапаткам (1944–2024), але не быў ім завершаны. Рэшту твора пераклаў Лявон Баршчэўскі, які адрэдагаваў увесь тэкст і падрыхтаваў неабходныя дадаткі да яго.
Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца класічнай літаратурай.

Отзывы
Обзоров продукта пока не оставили.