Описание
192 стр. год издания 2021Издательство Інбелкульт
Авторство
Алесь Мікус
21,00 Br
Кніга факусуецца на ранняй гісторыі аднаго з найбольш загадкавых балцкіх народаў — прусаў якія ў сваім краі перш былі анямечаныя і страцілі мову, а тады іх нямецкамоўных нашчадкаў і зусім прагналі. Дзяржаўная тэакратыя на чале з кіраўніком — вярхоўным жрацом Крыве-Крывейтам ды яго памочнікамі жрацамі-вайдзіламі, а таксама яе перадгісторыя ды паслягісторыя — пад увагай у гэтай кнізе, зборніку рэлігіязнаўча-гістарычных артыкулаў.
Скарыстаныя для вокладкі выявы: Christoph Hartknoch. Alt- und Neues Preussen Oder Preussischer Historien zwey Theile. Franckfurt und Leipzig, 1684. C. 116; ажурная фібула, III ст. (з Pangesai-Pleskuciai); прускія каменныя стоды Х-ХІІ ст. (з Bronowo, Nipkowo, Mozgowo); Caspar Henneberger — Willem Blaeu: PRVSSI7E NOVA TABVL7E, Amsterdam, 1634.
Отзывы
Обзоров продукта пока не оставили.