Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча

Дрозд З.М.

Издательство Вільнюс Вільнюс
Год издания 2018

51,10 Br

Кніга «Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча» прысвечана 210-годдзю беларускага класіка і змяшчае новыя і малавядомыя факты з яго біяграфіі, а таксама звесткі пра яго родных і блізкіх ды іх час. Але гэта і кніга пра Беларусь — пра нашу гісторыю, напісаная беларусам для беларусаў. Кніга ўводзіць у навуковы зварот дзясяткі новых фактаў і дакументаў з жыцця «самага вывучанага беларускага кпасіка», шмат з іх (з архіваў Беларусі, Польшчы, Літвы і Расіі) апублікаваныя ў «Таямніцах…» упершыню. Аўтар руйнуе многія міфы, створаныя яшчэ пад уплывам савецкай ідэалогіі. Аспрэчвае ці ўда- кладняе звесткі, якія ўжо трапілі ў энцыклапедыі і падручнікі. Значна пашырае геаг- рафію, звязаную з сям’ёй Марцінкевічаў: Вільня, Глуск, Слуцк, Слонім… Чытач «Таямніц…» атрымае адказы на пытанні, якія стагоддзе не мелі адказаў. Ці быў Марцінкевіч «Дуніным»? Ці былі яго продкі датчанамі? Ці можна верыць ягонаму і ўвогуле любому дваранскаму радаводу? Як, калі і за што ён трапляў у Мінскі ту- рэмны замак? Ці падрабляў Дунін-Марцінкевіч каралеўскія граматы? Ці выкрадаў ён сваю няпоўнагадовую нявесту? Кім прыходзіліся Марцінкевічы мітрапаліту ўсіх рымска-каталіцкіх цэркваў у Расіі С. Богушу-Сестранцэвічу? Ці быў Вінцэнт з дзя- цінства сіратой? Ці былі Марцінкевічы беднымі? Дзе, калі памерлі і пахаваны яго маці і самая вядомая дачка Каміла? Ці магчымы адкрыцці ў біяграфіях такіх зорак беларускага нацыянальнага Алімпа, як В. Дунін-Марцінкевіч, А. Міцкевіч, Т. Рэйтан, Т. Касцюшка і інш. ІІІто такое цяжар канчатковай вывучанасці?.. Адказы на гэтыя пытанні, а таксама новыя факты і дакументы ствараюць зусім новы, значна больш сучасны, цікавы і аб’ектыўны вобраз В. Дуніна-Марцінкевіча. Кніга разлічаная на прафесійных гісторыкаў, літаратуразнаўцаў, выкладчы- каў беларускай літаратуры і гісторыі, а таксама на шырокае кола чытачоў.

Категории: , , ISBN:978-609-95926-2-6 Наличие: В наличии
Поделиться

Описание

572 стр., формат 70х100/16, тираж 500, обложка

Вільнюс Вільнюс 2018

Дрозд З.М.

Будьте первым! Оставьте свой обзор “Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча”

14 + пять =

Отзывы

Обзоров продукта пока не оставили.