Самы знакаміты твор класіка нямецкай і сусветнай літаратуры ўяўляе з сябе адзін з варыянтаў адвечнай легенды пра змову чалавека і д’ябла. У сваёй інтэрпрэтацыі аўтар прымушае чытача задумацца пра маральнасць такой змовы, нават калі гаворка ідзе пра пошукі галоўнага сэнсу чалавечага жыцця. Ледзь не кожная літаратура мае ўласны пераклад гэтага твора. Па-беларуску «Фаўст» загучаў дзякуючы намаганням Васіля Сёмухі. Дарэчы, нямецкія літаратуразнаўцы прызналі яго перастварэнне найбольш блізкім да арыгіналу.
Отзывы
Обзоров продукта пока не оставили.