Описание
120 стр. год издания 2023Издательство Энцыклапедыкс
Серия Галерэя чалавечай думкі
Авторство
Эдмунд Гусэрль
20,00 Br
Пераклад з нямецкай Л. Баршчэўскага.
Заснавальнік фенаменалогіі, аўстрыйска-нямецкі філосаф габрэйскага паходжання Эдмунд Гусэрль (1859-1938) першапачаткова вызначае філасофію як «дакладную навуку», якая з моманту свайго ўзнікнення прэтэндуе на задавальненне самых высокіх тэарэтычных запытаў і тлумачэнне любых феноменаў аб’ектыўнай рэальнасці пры дапамозе «чыстых формаў розуму». Ён тлумачыць, чаму прэтэнзіі філасофіі стаць «дакладнай навукай» аж да ХХ ст. не былі рэалізаваныя, і спрабуе дакладна сфармуляваць даследчыя праблемы, вызначыць метады, абгрунтаваць падмуркі тэорыі.
У якасці пасляслоўя да працы Гусэрля змешчаны артыкул сучаснага расійскага даследчыка гісторыі філасофіі Андрэя Бурлуцкага. У канцы кнігі таксама падаюцца падрыхтаваныя перакладчыкам кароткая бібліяграфічная даведка пра аўтара працы і «Слоўнік найчасцей ужываных тэрмінаў і вызначэнняў філасофіі Гусэрля».
Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца класічнай філасофіяй.
Отзывы
Обзоров продукта пока не оставили.