Кніга «Цясляр волі» распавядае пра жыццёвы і творчы шлях класіка нацыянальнай літаратуры, аднаго з першых белар ускіх рэвалюцыянераў і адраджэнцаў ХХ стагоддзя Алеся ГАРУНА (Аляксандра Уладзіміравіча ПРУШЫНСКАГА).
Чытач зможа прайсці за аўтарам па дакументальна асветленых дарогах гэтага пісьменніка і грамадскага дзеяча: мясцінамі яго бацькоў, сцежкамі яго маленства, даўнімі радаводнымі скрыжаваннямі ды вуліцамі Мінска і Менска, яго ссыльнымі сібірскімі этапамі, а таксама спрычыніцца да спасціжэння праторанага ім на творчых палетках паэзіі, прозы, драматургіі, публіцыстыкі ды палітычна-грамадскай дзейнасці.
Отзывы
Обзоров продукта пока не оставили.