Описание
202 стр. год издания 2025Издательство Выдавец Цымбераў Р. М.
Авторство
Вергілій
35,00 Br
Вергілій (70–19 гг. да н. э.) – паэт антычнага Рыма, аўтар знакамітай «Энеіды», дзе ў паэтычнай форме распавядаецца пра легендарнае паходжанне рымскага народа. Паэма Вергілія мае шчыльную повязь з гамераўскім эпасам. У змешчаных у гэтым выданні першых шасці кнігах эпасу, у якіх гаворка ідзе аб падарожжы Энэя з Троі ў Італію, можна бачыць частковае перайманне сюжэта «Адысеі».
У галоўным творы свайго жыцця паэт збліжае мінулае са сваёй сучаснасцю, міфы – з рэальнай гісторыяй; ён стварае запамінальныя вобразы як галоўнага героя, так і іншых смяротных і несмяротных персанажаў.
Першы ў гісторыі поўны пераклад твора на беларускую мову выканаў Лявон Баршчэўскі.
Отзывы
Обзоров продукта пока не оставили.