Описание
год издания 2001Издательство ПАРАДОКС
Авторство
Дрозд Быкоўскі Лявон
26,04 Br
Леў Сапега (1557-1633) – зорка першай велічыні на небасхіле палітычнай гісторыі Беларусі. А ці ведаеце Вы: чаму праваслаўнага Сапегу назвалі досыць незвычайным імем – Леў? Што азначае ягонае прозвішча? Якім чынам Леў Сапега патрапіў у Лейпцыгскі універсітэт? Хто напраўдзе спрыяў хуткай палітычнай кар’еры Лява Сапегі? Чаму не адбылася сустрэча Лява Сапегі з маскоўскім уладаром Іванам Жахлівым? З кім вёў таемныя перамовы Леў Сапега на мяжы з Масковіяй глыбокай восенню 1586 году? Хто сапраўды хаваўся пад імем Ілжэзміцера Першага? Хто быў таемнай зброяй у руках Лява Сапегі? Нарэшце, ці ведаеце пра загадку смерці Лява Сапегі, а таксама пра тое, чаму згас увесь ягоны род? Адказы на гэтыя і шмат іншых пытанняў атрымаеце, прачытаўшы біяграфію “Яснавельможны пан Леў Сапега”.
Отзывы
Обзоров продукта пока не оставили.