Я так часта згадваю старую берлінскую показку, […]. «Татку, – пы-
тае хлопчык у цырку, – а што той чалавек робіць на канаце з жардзінай?»
– «Дуралейка ты, гэта балансір, ён трымаецца за яго». – «Ой, татку,
а што калі ён той балансір выпусціць?» – «Дуралейка, ён жа за яго трымаецца!»
Цягам гэтых гадоў мой дзённік зноў і зноў рабіўся маім балансірам, без якога я б сто разоў сарваўся. У гадзіны брыды і безнадзейнасці, у бясконцым нудоцці механічнай працы на фабрыцы, седзячы каля ложкаў тых, хто хварэе і памірае, стоячы каля магіл, ва ўласнай нядолі, у хвіліны крайняга прыніжэння, з фізічна хворым сэрцам – мяне заўжды выцягвала гэтае патрабаванне да самога сябе: назірай, вывучай, запамінай тое, што адбываецца, – заўтра ўсё будзе іначай, заўтра ты будзеш адчуваць усё іначай; захавай у сабе тое, як яно выяўляе сябе і як яно працуе проста цяпер. І вельмі скора гэты заклік – паставіць сябе па-над абставінамі і зберагчы сваю ўнутраную свабоду – згусціўся да заўсёды дзейснай таемнай формулы: LTI, LTI!
Отзывы
Обзоров продукта пока не оставили.