Описание
228 стр. год издания 2025Издательство Выдавец Цымбераў Р.М.
Авторство
Алесь Місуна
23,00 Br
Пра чарговую кніжку Алеся Місуны нехта скажа: «Кніжка ўспамінаў». І будзе мець рацыю, бо нават пад павелічальным шклом у ёй не знойдзеш хоць друбінкі выдуманага. Усё было! І ўсё ж гэта больш, чым успаміны. Гэта — малюнак, дзе за буйнымі, кожным разам нечаканымі і глыбокімі зместам слядамі пэндзля, відаць тыя падзеі, тыя людзі з іх светаадчуваннем, тое жыццё, часта — змаганне за жыццё…
Пярлінкі кароткіх апавяданняў вабяць сённяшняга чытача духам таго даўняга, ужо забытага і незваротнага часу, побыту, сярод якога прайшло маленства аўтара.
Зміцер К –
Гэта неверагодны скарб для нашчадкаў зямлі Беларускай! Нібыта цэп ДНК, кніга змяшчае ў сябе рэчаіснасць нашых продкаў у часы мінулага стагоддзя. З такой пяшчотай аўтар апавядае пра сваё ўспаміны з дзяцінства, што разам з кнігай ёсць жаданне і парагатаць, і паплакаць. «Яскі» спадара Алеся з новай сілай разьдзмулі ўва мне полымя любові да роднай зямлі і да нашага народу! Шчыры дзякуй і нізкі Вам паклон, спадар Алесь Місуна!